Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У амбасадзе Расеі не прынялі зварот за вызваленьне Дзяніса Сінякова


Дзяніс Сінякоў
Дзяніс Сінякоў

У расейскай амбасадзе ў Менску адмовіліся прыняць зварот вядомых беларускіх журналістаў да расейскіх уладаў з патрабаваньнем вызваліць фатографа Дзяніса Сінякова.

Зварот падпісалі каля 80 журналістаў, сярод якіх прадстаўнікі Радыё Свабода і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Прадстаўнік амбасады Расеі заявіў, што расейскія ўлады ня лічаць Дзяніса Сінякова журналістам. Ён адмовіўся прымаць адкрыты зварот журналістаў і параіў пераслаць яго поштай.

Беларуская асацыяцыя журналістаў выказала жаль, што меркаваньне вядомых беларускіх журналістаў не зацікавіла афіцыйных прадстаўнікоў амбасады Расеі, аднак спадзяецца на як найхутчэйшае вызваленьне з-за кратаў калегі — Дзяніса Сінякова.

Зварот будзе перададзены ў амбасаду поштай.

«Беларуская асацыяцыя журналістаў» абвясьціла збор подпісаў на сайце baj.by пад адкрытым лістом да расейскіх уладаў у падтрымку арыштаванага разам з актывістамі «Грынпісу» фатографа Дзяніса Сінякова. Аўтары ліста патрабуюць неадкладна вызваліць свайго калегу і зьняць зь яго ўсе абвінавачаньні.

Раней беларускія незалежныя фатографы далучыліся да акцыі ў расейскіх СМІ і выставілі чорныя плямы замест фатаздымкаў на сваіх старонках у фэйсбуку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG