У падмаскоўнай Балашысе невядомыя расстралялі беларускага прадпрымальніка.
Пра гэта паведамілі ў галоўным сьледчым упраўленьні Сьледчага камітэту Расеі па Маскоўскай вобласьці.
2 верасьня каля 13 гадзіны прадпрымальнік выехаў на сваім аўтамабілі з аптовага рынку «Ўсход» гораду Балашыха па шашы Энтузіястаў у напрамку Масквы. Па дарозе аўтамабіль ВАЗ наўмысна справакаваў дарожна-транспартнае здарэньне і прымусіў прадпрымальніка спыніцца.
Калі мужчына выйшаў, невядомы зрабіў у яго ня менш за пяць стрэлаў і ўцёк.
Беларускага грамадзяніна з шматлікімі агнястрэльнымі раненьнямі завезьлі ў шпіталь у Маскву. Там ён памёр.
Сьледзтва не выдае прозьвішча забітага. Вядома, што ён 1966 году нараджэньня, займаўся пастаўкамі мясной прадукцыі зь Беларусі ў Падмаскоўе, перадае БЕЛТА.