Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 25 верасьня: Сустрэча ў Астане прэм’ераў Беларусі і Расеі Мясьніковіча і Мядзьведзева, 100 гадоў з дня нараджэньня Сяргея Грахоўскага


Сёньня серада 25 верасьня. Зараз пра падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі



ПАДЗЕІ ДНЯ

Астана, пасяджэньне Эўразійскай эканамічнай рады на ўзроўні кіраўнікоў урадаў Беларусі, Казахстану і Расеі. Чакаецца, што ў межах пасяджэньня адбыдзецца сустрэча прэм’ер-міністраў Беларусі і Расеі Міхаіла Мясьніковіча і Дзьмітрыя Мядзьведзева.

Менск, у Нацыянальным прэсавым цэнтры — прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная Дню людзей сталага веку (прадстаўнікі Мінпрацы і сацыяльнай абароны, Міністэрства аховы здароўя).

Пачатак а 12:30.


Менск, у Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасьці (вуліца Серафімавіча, 11, 3 паверх) пройдзе круглы стол на тэму «Праблема працоўных рэсурсаў для бізнэсу Беларусі і шляхі яе вырашэньня».

Да ўдзелу запрошаны прадстаўнікі бізнес-асацыяцый, спэцыялісты Мінпрацы і сацыяльнай абароны, Мінэканомікі, МУС, Аналітычнага цэнтру «Стратэгія», Інфармацыйна-аналітычнага агенцтва «Бізнэс-навіны», кадравых агенцтваў, дзяржаўных службаў занятасьці.

Пачатак а 14:00.


Прага, Беларуская клюбоўня (ul. 5 května 1043), сустрэча з галоўным рэдактарам часопісу «Макулатура» Сяргеем Календам і галоўным мастаком выданьня Васілісай Палянінай-Календа,

Пачатак а 19:00

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1789 — Кангрэс ЗША прапанаваў прыняць 12 паправак да канстытуцыі, вядомыя цяпер як «Біль аб правах».

1921 — у Празе пачалася Першая Ўсебеларуская канфэрэнцыя. На канфэрэнцыі прысутнічалі 37 дэлегатаў ад арганізацый і партый Заходняй Беларусі ды шмат якіх краінаў Эўропы. Канфэрэнцыя пацьвердзіла, што адзіным заканадаўчым органам для Беларусі зьяўляецца Рада Беларускае Народнай Рэспублікі.

1971 — адкрыцьцё мэмарыяльная комплексу «Берасьцейская крэпасьць — герой»
Мэмарыял у Берасьцейскай крэпасьці
Мэмарыял у Берасьцейскай крэпасьці


У гэты дзень нарадзіліся:

1765 — Міхал Клеафас Агінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, дыплямат, кампазытар.

1875 — Сяргей Паўловiч, багаслоў, пэдагог, перакладчык, дзяяч у галіне царкоўнае асьветы.

1887 — Уільям Фолкнэр, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

1906 — Дзьмітры Шастаковіч, расейскі кампазытар.

1913 — Сяргей Грахоўскі, беларускі пісьменьнік.

1938 — Вячаслаў Целеш, беларускі мастак, дзяяч беларускай дыяспары ў Латвіі.

1951 — Пэдра Альмадовар, гішпанскі кінэматаграфіст.

1958 — Адам Глёбус (Уладзімер Адамчык), беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец

1962 — Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна».


У гэты дзень памерлі:

1919 — Канстацiн Валасовiч, беларускі вучоны-прыродазнавец. Знайшоў шкілет Ляхаўскага маманта, аднаго з першых, што сталі вядомыя навуцы. Імем Валасовіча названыя выспы ў архіпэлягу Паўночная Зямля, а таксама шэраг выкапнёвых жывёлаў ды расьлінаў.

1970 — Эрых Марыя Рэмарк, нямецкі пісьменьнік.

1983 — Марыян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзяяч.


ЦЫТАТА ДНЯ

Спынісься — плыньню адгоніць назад. (Сяргей Грахоўскі)

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG