Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай купіў акцыі «Ўралкалія»


Пакуль Беларусь і Расея працягваюць палітыка-эканамічнае змаганьне ў сувязі з «разводам» «Беларуськалія» і «Ўралкалія», Кітай набыў 12,5% акцый «Уралкалія». Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters.

Акцыі набыў кітайскі інвэстыцыйны фонд China Investment Corp. Паводле агенцтва, гэтая ўгода магла б дапамагчы Пэкіну гарантаваць стабільныя пастаўкі, зрабіць ціск на цэны на калійныя ўгнаеньні ў бок іх зьніжэньня й паменшыць шанцы на адраджэньне картэлю паміж «Беларуськаліем» і «Ўралкаліем».

Акцыі былі набытыя ў кампаніі Wadge Holdings Ltd, якая належыць тром акцыянэрам «Уралкалія», у тым ліку і самаму буйному — Сулейману Керымаву.

Reuters падкрэсьлівае, што ўгода з кітайцамі супала з чуткамі пра тое, што Керымаў прадае сваю долю акцый «Уралкалія», якая складае 21,75%.

Агенцтва цытуе экспэрта Барыса Краснажонава з маскоўскай кампаніі Renaissance Capital, паводле якога ўрад Расеі наўрад ці дазволіць кітайцам набыць вялікую долю «Ўралкалія», гэта наагул рэдкі прыклад, калі Кітаю дазваляюць уступіць у прамое валоданьне расейскімі прыроднымі рэсурсамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG