Герман Грэф, кіраўнік Ашчаднага банку Расеі, паведаміў журналістам у пятніцу, што «Беларуськалій» вядзе перамовы з банкам аб магчымай зьмене графіку пагашэньня крэдыту на 1 млрд. даляраў, які быў узяты ў канцы 2012 году.
«Існуе часова складаная сытуацыя ў сувязі са скасаваньнем пагадненьня паміж «Беларуськаліем» і «Ўралкаліем». Я думаю, што становішча будзе паступова стабілізавацца, і яны змогуць вярнуцца на першапачатковы графік пагашэньня крэдыту«,- сказаў Грэф.
Крэдыт быў дадзены «Беларуськалію» для рэфінансаваньня папярэдняй пазыкі Ашчаднага банку, таксама памерам 1 млрд. даляраў, значная частка той пазыкі пайшла на павелічэньне золатавалютных рэзэрваў Беларусі.
Беларуская дзяржава сама пайшла насустрач «Беларуськалію», дазволіўшы канцэрну адкласьці да канца году выплату 146 мільёнаў даляраў за права распрацоўкі новага радовішча калійных соляў на тэрыторыі краіны — Петрыкаўскага радовішча.
Дзяржава таксама часова зьняла падатак на экспарт калійных угнаеньняў, што, на думку многіх аналітыкаў, павялічыць канкурэнтаздольнасьць «Беларуськалію».
Цяпер на рынку адбываецца мала зьдзелак, большасьць пакупнікоў адкладваць куплі ў надзеі, што цэны яшчэ больш зьнізяцца ў выніку рашэньня «Ўралкалію» выйсьці са складу «Беларускай калійнай кампаніі» (картэлю, утворанага разам зь «Беларуськаліем»).
На мінулым тыдні Potash Corporation of Saskatchewan, найбуйнейшы вытворца калійных угнаеньняў у Паўночнай Амэрыцы , апісаў сытуацыю на сусьветным рынку як параліч. «У мінулым месяцы мы бачылі вельмі малыя аб’ёмы продажаў», сказаў Уэйн Браўнлі , галоўны фінансавы дырэктар кампаніі.
«Беларуськалій» не абнародаваў інфармацыю аб аб’ёмах экспарту ў жніўні і верасьні. Але ў жніўні ён прыпыніў работы на дзьвюх з чатырох сваіх шахт.
«Беларуськалій» зьяўляецца асноўнай крыніцай валютных паступленьняў для беларускай дзяржавы. Але цяпер канцэрн мае патрэбу ў дапамозе. Многія аналітыкі чакаюць, што «Беларуськалій» і «Ўралкалій» палагодзяць свае супярэчнасьці і ізноў будуць разам. На мінулым тыдні прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка зрабіў папярэднюю прапанову наконт новага пагадненьня. Цяпер, аднак, немагчыма сказаць, на як доўга зацягнецца канфлікт.