20 верасьня пачынаюцца сумесныя расейска-беларускія стратэгічныя вучэньні «Захад-2013», якія пройдуць на дзевяці палігонах Беларусі, Калінінградзкай вобласьці (Расея) і ў акваторыі Балтыйскага мора.
У іх возьмуць удзел каля 12 тысяч расейскіх і каля 10 тысяч беларускіх вайскоўцаў.
Паводле афіцыйных дадзеных, мэта вучэньняў — адпрацоўка пытаньняў сумеснай падрыхтоўкі і прымяненьня груповак войскаў дзеля бясьпекі саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.
Аднак некаторыя назіральнікі мяркуюць, што падчас вучэньняў можа быць разыграны сцэнар захопу краін Балтыі.
Вучэньні паблізу межаў Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы выклікалі занепакоенасьць вайскоўцаў і палітыкаў у гэтых краінах.
Намесьнік начальніка генштабу Сіл абароны Эстоніі падпалкоўнік Ээра Рэбо сказаў выданьню «Eesti Paevaleht», што занепакоенасьць выклікае менавіта маштаб вучэньняў. Ён адзначыў, што расейская ваенная моц значна павялічыліся менавіта на заходнім кірунку.
Прафэсар Люблінскага каталіцкага ўнівэрсытэту Рамуальд Шарамецьеў, які ў 1992 годзе выконваў абавязкі міністра абароны Польшчы, яшчэ ў студзені заявіў, што ваенныя гульні ўсходніх суседзяў могуць перарасьці ў «нешта большае».
На яго думку, аўтары сцэнару вучэньняў «Захад-2013» у сваіх плянах не выключаюць збройнага сутыкненьня з Польшчай.