Удзельнікі: палітоляг Леанід Радзіхоўскі з Масквы і дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман зь Менску.
Валер Карбалевіч: «Галоўны акцыянэр „Уралкалія“ Сулейман Керымаў прадае свой актыў. Крымінальную справу адносна кіраўніцтва „Ўралкалія“ Беларусь перадае расейскім праваахоўным органам.
Напрыканцы мінулага тыдня Менск наведалі і былі прынятыя Аляксандрам Лукашэнкам тры топ-мэнэджэры найбуйнейшых расейскіх дзяржаўных бізнэс-структур: прэзыдэнт кампаніі „Роснефть“ Ігар Сечын, кіраўнік „Газпрома“ Аляксей Мілер і кіраўнік „Ашчадбанку“ Расеі Герман Грэф. Прычым усе яны прыехалі ня проста так, а з падарункамі для беларускага кіраўніцтва.
Прыкладна праз тыдзень на сумесныя беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні ў Беларусь прыедзе прэзыдэнт Расеі Пуцін.
Усё гэта разам азначае, што калійная вайна блізіцца да заканчэньня?»
Леанід Радзіхоўскі: «З самага пачатку было відавочна, што гэты канфлікт не прывядзе да пагаршэньня палітычных адносін паміж дзьвюма краінамі. Таму што для Пуціна Беларусь — адзіны рэальны і выгадны саюзьнік. Ну, а для Лукашэнкі — тым больш, куды ж ён без Расеі дзенецца? Таму спрачацца можна пра тое, чым скончыцца канкрэтны торг вакол «Уралкалія».
Яўген Прэйгерман: «Думаю, называць вайной гэты канфлікт было б не зусім дакладна. Бо канфлікт не перарос у палітычнае рэчышча. Канфлікт не падобны да стандартнай беларуска-расейскай вайны. І візыт тых трох асобаў у Менск мінулым тыднем, якіх тут назвалі, паказвае, што вайны ня будзе. Хутчэй мы маем бой паміж беларускай дзяржавай і „Ўралкаліем“, дакладней, нават галоўным акцыянэрам расейскай кампаніі — Керымавым. Гледзячы па ўсім, гэты бой завяршаецца, прычым абсалютнай перамогай беларускага боку».
Карбалевіч: «Ці правільна зводзіць канфлікт толькі да супярэчнасьцяў паміж Беларусьсю і „Ўралкаліем“? У абарону Баўмгертнэра выступілі МЗС, урад Расеі ў асобах двух віцэ-прэм’ераў, старшыня міжнароднай камісіі Савету Фэдэрацыі, памочнік прэзыдэнта. То бок у канфлікт уключыліся дзяржаўныя інстытуты Расеі».
Прэйгерман: «Але ж кіраўнік расейскай дзяржавы прэзыдэнт Пуцін ня выступіў. А візыт у Менск Сечына, Мілера і Грэфа сьведчыць пра тое, што Пуцін падтрымаў беларускі бок у гэтым канфлікце».
Карбалевіч: «Калі вайна — ці, няхай сабе, канфлікт — набліжаецца да заключэньня міру, то на якіх умовах? Хто перамог? Ці дасягнулі беларускія ўлады тых мэтаў, якія ставілі, распачынаючы гэты канфлікт?»
Прэйгерман: «У беларускіх уладаў было некалькі мэтаў на пачатку канфлікту. Найперш яны хацелі, каб „Уралкалій“ перайшоў да іншых уладальнікаў. У гэтым пляне беларускі бок атрымаў абсалютную перамогу. Іншае пытаньне, на якіх умовах будзе аднаўляцца кааліцыя паміж „Уралкаліем“ і „Беларуськаліем“. Думаю, наўрад ці гэтае супрацоўніцтва будзе ў выглядзе аднаўленьня Беларускай калійнай кампаніі».
Радзіхоўскі: «Калі Керымаў прадае свае акцыі (праўда, паводле непацьверджанай інфармацыі, ён прадае іх даражэй за рынкавыя цэны), то, значыць, гэты алігарх зразумеў, што бадацца з Лукашэнкам бессэнсоўна. Усё ж такі палітычная вага Керымава, нават у кампаніі з Валошыным і Дварковічам, несупастаўляльная з вагой Лукашэнкі. Таму апошні атрымае большую выгаду з гэтай гісторыі».
Карбалевіч: «Ці не падалося вам, што Сечын, Мілер і Грэф прывезьлі ў Менск акт аб капітуляцыі? Вось на пачатку канфлікту шмат хто з экспэртаў казаў, што Менск просіць за вызваленьне Баўмгертнэра выкуп 100 млн даляраў. Менавіта на такую суму, як палічыў Сьледчы камітэт Беларусі, „Уралкалій“ нанёс страты „Беларуськалію“. А вось па выніках візыту кіраўніка „Ашчадбанку“ Расеі Германа Грэфа падпісаныя дамовы аб 800 млн інвэстыцыяў у беларускую эканоміку. Плюс „Ашчадбанк“ абяцае рэфінансаваць беларускі доўг у памеры 1 млрд даляраў. Гэта і ёсьць цана выкупу Баўмгертнэра?»
Прэйгерман: «Я б не выкарыстоўваў такую тэрміналёгію, як „капітуляцыя“, „цана выкупу“. Зноў жа стаўлю пытаньне: а ці была вайна? Вось калі б гэта была паўнавартасная вайна і яна вось так скончылася, то тады можна было б гаварыць пра капітуляцыю.
Лукашэнка таленавіта, як ён гэта звычайна робіць, патрапіў у балючыя кропкі расейскай палітычнай і бізнэсовай эліты. Таму і атрымаў посьпех. А візыты Сечына, Мілера і Грэфа можна разглядаць у рамках звычайнага дзелавога працэсу ў двухбаковых адносінах».
Карбалевіч: «Шмат экспэртаў казалі, што на арышт Баўмгертнэра Расея дасьць моцны адказ. Аднак замест гэтага расейскія топ-мэнэджэры прывезьлі ў Менск падарункі. Выходзіць, хвост круціць сабакам?»
Радзіхоўскі: «Так і ёсьць. Заўсёды так было. У беларуска-расейскіх канфліктах Расея заўсёды адступае. Па-першае, таму, што ў расейскім грамадзтве барацьба зь Беларусьсю вельмі непапулярная. Напрыклад любы скандал з ЗША дадае Пуціну рэйтынг. А любы канфлікт зь Беларусьсю гэты рэйтынг зьмяншае. А Лукашэнка настолькі царуе над Беларусьсю, што яму ня страшна страціць імідж.
Па-другое, перавага Лукашэнкі ў канфлікце з Пуціным такая ж, як перавага Пуціна ў сутыкненьні зь любым заходнім лідэрам. Вось, напрыклад, канфлікт Расеі і ЗША. Зразумела, што РФ як дзяржава ў гэтым супрацьстаяньні слабейшая. Але ўлада Пуціна ўнутры Расеі на парадак большая, чым улада прэзыдэнта ЗША над сваёй краінай. А Лукашэнка, у сваю чаргу, мае на парадак большую ўладу над Беларусьсю, чым Пуцін над Расеяй. Таму пры сутыкненьні з Пуціным тыл у Лукашэнкі цьвёрды.
Па-трэцяе, Расеі патрэбен хоць адзін саюзьнік, якіх у Масквы практычна няма.
Па-чацьвёртае, для Пуціна важна, што такі саюзьнік знаходзіцца ў Эўропе. Уявіце, што Лукашэнкі ня стала. І Пуцін аказаўся б галоўным дыктатарам Эўропы, галоўным ворагам эўрапейскай дэмакратыі. А на фоне Лукашэнкі Пуцін выглядае лепш. Таму для Пуціна важная ня толькі Беларусь як саюзьнік, але і ўладараньне Лукашэнкі над Беларусьсю».
Прэйгерман: «Ёсьць яшчэ адзін чыньнік, які зьвязвае рукі Маскве ў яе канфлікце зь Менскам. Напярэдадні саміту „Ўсходняга партнэрства“ ў Вільні абвастрылася дыскусія і канкурэнцыя паміж Расеяй і ЭЗ за ўплыў на краіны, якія ляжаць пасярэдзіне».
Карбалевіч: «Праз тыдзень на сумесныя беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні ў Беларусь прыедзе прэзыдэнт Расеі Пуцін. Ці будзе да таго часу вызвалены Баўмгертнэр?»
Радзіхоўскі: «Паколькі Лукашэнка перамагае ў гэтым канфлікце, то навошта траціць грошы на ўтрыманьне Баўмгертнэра ў беларускай камэры, карміць яго? Так што цалкам рэальна, што Пуціну будзе зроблены такі падарунак».
Карбалевіч: «Зьявілася паведамленьне, што крымінальную справу адносна кіраўніцтва „Ўралкалія“ Беларусь перадае расейскім праваахоўным органам. Мусіць, справа ідзе да таго, што Баўмгертнэра перавядуць зь беларускай турмы ў расейскую. І такім чынам беларускае кіраўніцтва захавае твар. Што з Баўмгертнэрам у такім разе будзе далей?»
Радзіхоўскі: «Калі Баўмгертнэра перавядуць у расейскую турму, то гэта будзе асаблівая турма, шасьцізоркавая. Увогуле, як толькі ён там апынецца, то, як пісаў адзін расейскі паэт, „Темницы рухнут, и свобода вас встретит радостно у входа, и братья меч вам отдадут“. Валошын, Дварковіч і цэлы шэраг іншых „братоў“ Баўмгертнэра сустрэнуць яго на сваіх „Ролс-ройсах“ каля ўваходу і аддадуць залаты меч з брыльянтамі за мукі ў цямніцах як кампэнсацыю маральных стратаў».
Калійны канфлікт набліжаецца да заканчэньня?

Хто перамог?

Чым патлумачыць падатлівасьць расейскага боку?

Уявіце, што Лукашэнкі ня стала. І Пуцін аказаўся б галоўным дыктатарам Эўропы, галоўным ворагам эўрапейскай дэмакратыі
Па-трэцяе, Расеі патрэбен хоць адзін саюзьнік, якіх у Масквы практычна няма.
Па-чацьвёртае, для Пуціна важна, што такі саюзьнік знаходзіцца ў Эўропе. Уявіце, што Лукашэнкі ня стала. І Пуцін аказаўся б галоўным дыктатарам Эўропы, галоўным ворагам эўрапейскай дэмакратыі. А на фоне Лукашэнкі Пуцін выглядае лепш. Таму для Пуціна важная ня толькі Беларусь як саюзьнік, але і ўладараньне Лукашэнкі над Беларусьсю».
Прэйгерман: «Ёсьць яшчэ адзін чыньнік, які зьвязвае рукі Маскве ў яе канфлікце зь Менскам. Напярэдадні саміту „Ўсходняга партнэрства“ ў Вільні абвастрылася дыскусія і канкурэнцыя паміж Расеяй і ЭЗ за ўплыў на краіны, якія ляжаць пасярэдзіне».
Лёс Баўмгертнэра