Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі дыплямат забіты ў Абхазіі


Пры нападзе на расейскага дыплямата ў Сухумі была параненая і яго жонка, цяпер яна знаходзіцца ў шпіталі, паведаміла РИА Новости крыніца ў праваахоўных органах гораду.

Першы сакратар амбасады РФ у Абхазіі Дзьмітрый Вішэрнеў быў забіты, па папярэдніх дадзеных, стрэлам у галаву ля гаражу свайго дома прыкладна ў 08.30 раніцы.

«Была параненая жонка расейскага дыплямата, цяпер яна знаходзіцца ў рэспубліканскім шпіталі», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Цяпер у МУС Абхазіі праходзіць экстраная нарада ў сувязі з забойствам расейскага дыплямата. На месцы злачынства працуе сьледчая група на чале з адным з намесьнікаў міністра ўнутраных спраў рэспублікі.

У выніку ўзброенага канфлікту, які пачаўся 8 жніўня 2008 году, Грузія згубіла свае рэгіёны: Абхазія і Паўднёвая Асэтыя абвясьцілі незалежнасьць, якую неўзабаве прызнала Расея. За прыкладам Масквы пайшлі толькі лічаныя дзяржавы, такія як Вэнэсуэла і Нікарагуа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG