ПАДЗЕІ ДНЯ
Міжнародны дзень барацьбы супраць ядзерных выпрабаваньняў
Менск, у Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы адбудзецца адкрыцьцё другой чаргі новай экспазыцыі «Шляхі». Пачатак у 17.00.
Менск, у Палацы мастацтва — адкрыцьцё мастацкай выставы творчага аб’яднаньня «Верасень» Беларускага саюза мастакоў. Пачатак у 17.00.
Брусэль, эўракамісар ў пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Стэфан Фюле сустракаецца з прадстаўнікамі ўкраінскай апазыцыі
Нью-Ёрк, дэбаты ў ААН пра місію арганізацыі ў Косаве
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1289 — заснаваная інквізыцыя
1535 — войскамі ВКЛ у ходзе вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім пасьля месяцовае аблогі быў узяты горад Старадуб
1825 — Кароль Партугаліі Жуан VI прызнаў незалежнасьць Бразыліі.
1831 — перамога паўстанцаў за аднаўленьне Рэчы Паспалітай у бітве пад Рагозьніцай
1919 — польскія войскі захапілі Бабруйск у часе вайны з Савецкай Расеяй
1944 — пачатак антынацысцкага паўстаньня ў Славаччыне
1949 — выпрабаваньні першай савецкай атамнай бомбы на палігоне ў Сяміпалацінску (Казахстан)
1966 — «The Beatles» далі свой апошні канцэрт у парку Кэндлстык у Сан-Францыска
1991 — Вярхоўны Савет Азэрбайджану прыняў дэклярацыю «Аб узнаўленьні дзяржаўнай незалежнасьці Азэрбайджанскай Рэспублікі»
У гэты ж дзень зачынены Сяміпалацінскі ядзерны палігон у Казахстане.
1992 — адкрылася для наведнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Акопах
У гэты дзень нарадзіліся:
1632 — Джон Лок, ангельскі філёзаф-асьветнік, аўтар эмпірычнай тэорыі пазнаньня
1890 — Вiльгельм Кнорын, савецкі грамадзка-палітычны дзеяч, першы сакратар ЦК КП(б) Беларусі (1927 — 1928 гг.)
1915 — Інгрыд Бэргман, швэдзкая акторка
1936 — Джон Макейн, сэнатар ЗША ад штату Арызона. Неаднаразова выказваўся ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі
1958 — Майкл Джэксан, амэрыканскі поп-сьпявак
У гэты дзень памерлі:
1762 — Станiслаў Панятоўскi, дзяржаўны і палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі
1982 — Нахум Гольдман, грамадзкі дзяяч, адзін зь лідэраў сіянісцкага руху, заснавальнік і прэзыдэнт Сусьветнага габрэйскага кангрэсу
2006 — Нагіб Махфуз, знакаміты эгіпецкі пісьменьнік-раманіст, адзіны ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, які пісаў на арабскай мове
ЦЫТАТА ДНЯ
Калі ты прыходзіш у гэты сьвет, упэўнены, што цябе любяць, і сыходзіш, упэўнены ў тым жа, усё, што здарыцца ў прамежку, ня так важна.
Майк Джэксан