Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні пройдзе ўстаноўчы зьезд Глябальных беларускіх лідэраў


"Глябальныя беларускія лідэры", ілюстрацыйнае фота
"Глябальныя беларускія лідэры", ілюстрацыйнае фота
31 жніўня ў памяшканьнях Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ды ў гарадзкой ратушы ў Вільні адбудзецца ўстаноўчы зьезд арганізацыі пад назвай Глябальныя беларускія лідэры (Global Belarusian Leaders).

Шырэйшая інфармацыя пра зьезд і пра ўмовы ўдзелу ў ім знаходзіцца на сайце гэтай ініцыятывы, на якім адзначаецца, сярод іншага:

«GLOBAL BELARUSIAN LEADERS (Глабальныя беларускія лідэры) зьяўляюцца глябальнай сеткай пасьпяховых прафэсіяналаў, таленавітых і актыўных людзей, непасрэдна зьвязаных або маючых дзелавыя адносіны зь Беларусьсю. Нашай мэтай зьяўляецца стварэньне прафэсійнай супольнасьці, якая б спрыяла разьвіцьцю эўрапейскіх традыцый у Беларусі, сацыяльнаму разьвіцьцю ўнутры краіны і ўмацаваньню іміджу краіны на міжнародным узроўні. У рамках супольнасьці мы імкнемся падзяляць прафэсійны вопыт, пашыраць міжнародныя сувязі і наладжваць дзелавыя кантакты, такім чынам ствараючы новыя магчымасьці для прафэсійнага росту і ўносячы ўклад у разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі».

Арганізатарамі зьезду і яго спонсарамі зьяўляюцца Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, Нямецкі фонд Маршала ЗША, горад Вільня і Цэнтар дасьледаваньняў Усходняй Эўропы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG