Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дасьледнікі прыдумалі новы спосаб ачысткі вады


Хлопчык умываецца забруджанай вадой з-за недахопу чыстай, Ірак
Хлопчык умываецца забруджанай вадой з-за недахопу чыстай, Ірак

Міжнародная група дасьледнікаў прыдумала просты новы спосаб забеспячэньня чыстай пітной вадой ва ўмовах катастрофаў.

Калі прыходзіць бяда, тыя, што засталіся ў жывых, рызыкуюць застацца без адной зь неад’емных частак нашага жыцьця — бяз чыстай пітной вадой.

Пасьля катастрафічнага цунамі 2004 году на ўзьбярэжжы Індыйскага акіяну міждысцыплінарная група дасьледнікаў з Аўстраліі, Малайзіі, Сынгапура і Злучаных Штатаў распрацавалі недарагі і практычны спосаб ачысткі вады.

Вынайдзены губчаты гель з наначасьцінкамі срэбра, якія могуць абсарбаваць шкодныя прымешкі ў вадзе і забіваць бактэрый на працягу некалькіх сэкунд.

Уільям Кранц, запрошаны прафэсар у сынгапурскім цэнтры мэмбранных тэхналёгій, быў адным з удзельнікаў дасьледаваньня. Паводле яго крыагель прайшоў выпрабаваньні на кішэчнай палачцы і бактэрыі сянной ліхаманкі, якімі часта заражаецца вада падчас стыхійных бедзтваў.

На працягу 15 сэкунд канцэнтрацыя гэтых бактэрый у вадзе была зьніжаная ў мільён разоў.
Дасьледнікі кажуць, што пэрсанальная доза гелю можа каштаваць менш за 50 цэнтаў, і каманды выратавальнікаў могуць хутка дастаўляць абсарбэнт у раёны стыхійных бедзтваў для ачышчэньня забруджанай вады.

Паводле доктара Кранца, усяго 3 грамы геля здольныя абсарбаваць і дэзынфікаваць паўлітра вады. Пасьля выкарыстаньня гель хутка вяртаецца да сваёй першапачатковай формы і можа быць выкарыстаны эфэктыўна прынамсі 20 разоў.

Дасьледнікі кажуць, што пэрсанальная доза гелю можа каштаваць менш за 50 цэнтаў, і каманды выратавальнікаў могуць хутка дастаўляць абсарбэнт у раёны стыхійных бедзтваў для ачышчэньня забруджанай вады.

Але варта адзначыць, што пакуль гель прайшоў толькі лябараторныя выпрабаваньні, трэба правесьці яшчэ і палявые дасьледаваньні. Такія дасьледаваньні ў бліжэйшы час будуць праведзеныя ў Бірме, Інданэзіі і Тайляндзе.

Зразумела, вынаходніцтва прыдатнае менавіта для вырашэньня надзвычайных сытуацый, для забесьпячэньня пацярпелых ад стыхійнага бедзтва пітной вадой у крытычны пэрыяд. Крыагель не вырашае праблемы забесьпячэньня насельніцтва чыстай пітной вадой у звычайных умовах, для вырашэньня сытуацый, падобнай да той, якая склалася ў некалькіх раёнах Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG