Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскія ультраправыя супраць цыганоў


Удзельнікі антыцыганскай акцыі ў горадзе Плзэнь
Удзельнікі антыцыганскай акцыі ў горадзе Плзэнь
Чэская паліцыя на выходных затрымала 101 ўдзельніка дэманстрацыяў і маршаў супраць цыганоў. Затрыманыя падазраюцца у зьдзяйсьненьні злачынстваў альбо правапарушэньняў. Паводле чэскай паліцыі, у суботніх пратэстах, якія адбыліся адразу ў некалькіх гарадах, удзел бралі каля 2,5 тыс. чалавек.

У двух гарадах, Астраве і Чэскіх Будэёвіцах, дэманстранты адхіліліся ад дазволенага маршруту і спрабавалі трапіць у раёны, дзе пражывае найбольш цыганоў. У Астраве, дзе сытуацыя была найбольш крытычная, дэманстранты псавалі паліцэйскія і цывільныя машыны, дамы, платы і інш. Удзельнікі акцыі кідалі камяні ды бутэлькі ў паліцыянтаў ды мінакоў. У выніку сутычак, 21 паліцыянт і 4 дэманстранты — параненыя .

Чальцы цыганскай меншасьці падчас акцыі супраць расізму
Чальцы цыганскай меншасьці падчас акцыі супраць расізму
Адначасова з ультранацыяналістычнымі дэманстрацыямі, у некаторых гарадах прайшлі выступы супраць расізму і нецярпімасьці, але іх падтрымала ў два разы меней чалавек.

У панядзелак у сваім інтэрвію для «Радыёжурналу» прэзыдэнт Мілаш Зэман асудзіў дэманстрацыі супраць цыганоў. Удзельнікаў маршаў ён аднёс да нэанацысцкіх баявых групаў. Паводле прэзыдэнта Чэхіі, трэба палепшыць становішча сацыяльна слабых цыганоў праз урэгуляваньне для іх тарыфаў на жыльлё.

Усяго ў Чэхіі пражывае каля 300000 цыганоў.


Антыцыганская акцыя ў Астраве 24 жніўня 2013
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG