У Менску стартаваў новы конкурсны праект «Народны журналіст 2013: зробім лепш». Ахвотным прапануецца дасылаць артыкулы, фота- і відэрэпартажы пра мясцовыя праблемы і паказаць шляхі іх вырашэньня. Пераможцы атрымаюць магчымасьць апублікаваць свае тэксты ў інтэрнэце, незалежных мэдыях, а таксама ў выглядзе ўлётак.
Першы конкурс «Народны журналіст» адбыўся ў 2011 годзе. Удзел у ім узялі больш за 150 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі.
Сябра журы, мовазнаўца і дыплямат Пётра Садоўскі так акрэсьлівае мэты конкурсу:
«Досьвед паказаў, што жывая „мікрааналітыка“, угрунтаваная на прыкладах, якія перад вачыма, можа закранаць і будзіць мясцовых людзей, падводзіць іх да сур’ёзных высноваў і да дзеяньня. Калі дзякуючы „Народнаму журналісту“ задумаюцца і пачнуць дзейнічаць хаця б некаторыя людзі — гэта будзе рэальны вынік».
Паводле Садоўскага, з прыватных прыкладаў відаць агульную палітыку:
«Калі інфармацыя надта агульная — яна не чапляе. Вось масава закрываюць малыя вясковыя (і пераважна беларускія) школы. Вынішчаюць прыватную сьвінагадоўлю. Замест вясковага жыцьця ўкараняюць „аграгарадзкое“. Усё разам гэта ёсьць зачыстка беларускай зямлі ад яе сапраўдных гаспадароў.»
Сябра журы, рэжысэр тэатру і кіно Валер Мазынскі распавёў Радыё Свабода, як будуць абірацца пераможцы :
«Найлепшыя „народныя журналісты“ пішуць і зьмястоўна, і вобразна, і таму — запамінальна. Сацыяльна завострана, але бяз злосьці... Іранічна, што яшчэ каштоўней. Праўда, паказаная там, крычыць: трэба падаваць у... пракуратуру! Але ж у якую?! Таму самыя каштоўныя — тэксты і відэа, што цягнуць за сабой рэакцыю людзей і гатоўнасьць браць свой лёс у свае рукі».
Сёлетні конкурс адбываецца ў межах кампаніі «Зробім лепш!» пры ўдзеле Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў.