Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 жніўня: Разгляд у Вярхоўным судзе касацыйнай скаргі Андрэя Гайдукова, дзень памяці ахвяраў масавага расстрэлу ў Курапатах


Намесьнік кіраўніка моладзевага аб’яднаньня «Саюз маладых інтэлектуалаў» Андрэй Гайдукоў, фота smi-belarus.org/
Намесьнік кіраўніка моладзевага аб’яднаньня «Саюз маладых інтэлектуалаў» Андрэй Гайдукоў, фота smi-belarus.org/

Падзеі і даты ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, разгляд касацыйнай скаргі Андрэя Гайдукова ў Вярхоўным судзе.
Пачатак пасяджэньня суду ў 9.30. 1 ліпеня 2013 Андрэй Гайдукоў быў асуджаны па абвінавачваньні ў «спробе ўсталяваць супрацоўніцтва з замежнай спэцслужбай» і прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўленьня волі.

Менск, у Доме ўраду адбудзецца сустрэча старшыні палаты прадстаўнікоў Уладзімера Андрэйчанкі з прэзыдэнтам Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Махіндам Раджапаксам. Пачатак у 10.00.

Брусэль, сустрэча кіраўнікоў Сэрбіі і Косава

Кіеў, пачатак сусьветнага чэмпіянату па гімнастыцы

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

479 да н. э. — бітва пры Платэях, грэкі перамаглі пэрсаў

1382 — узяцьце Масквы ханам Залатой Арды Тахтамышам

1652 — Капыль, Клецак і Слуцак атрымалі гербы

1891 — утварэньне Антанты

1929 — у СССР скасаваны сямідзённы працоўны тыдзень, замест яго ўведзеная «пяцідзёнка» — 5 працоўных дзён, адзін выходны

1955 — першае выданьне Кнігі рэкордаў Гінэса

1977 — запушчаны ў эксплюатацыю першы блёк Чарнобыльскай АЭС


Рассакрэчаныя здымкі ЧАЭС


1991 — эўрапейская супольнасьць прызнала незалежнасьць прыбалтыйскіх краінаў: Літвы, Латвіі і Эстоніі

1991 — Малдова абвясьціла незалежнасьць ад СССР. Сёньня ў краіне дзяржаўнае сьвята — Дзень незалежнасьці

У гэты дзень нарадзіліся:

551 да н. э. — Канфуцый, кітайскі філёзаф, заснавальнік рэлігійна-філязоўскага вучэньня

1770 — Гэорг Вільгельм Фрыдрых Гегель, нямецкі філёзаф

1856 — Іван Франко, украінскі пісьменьнік

1860 — граф Карл Чапскі, менскі гарадзкі галава, мэцэнат

1907 — Сяргей Новік-Пяюн, паэт, дзяяч беларускага руху. Палітычны вязень пры польскай уладзе, пра нацысцкай акупацыі і пры савецкай уладзе.

1924 — Лявон Мурашка, опэрны сьпявак, выступаў на беларускай і літоўскай сцэнах.

У гэты дзень памерлі:

1576 — Тыцыян, італьянскі мастак

1900 — Павал Шэйн, беларускі і расейскі этнограф і фальклярыст


1937 — У Курапатах былі забітыя каля ста чалавек — прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, духавенства і заможнага сялянства. Гэта быў першы масавы расстрэл, які распачаў самы жорсткі палітычны тэрор 1937-1938 гадоў.

Фільм Міхаіла Жданоўскага "Дарога на Курапаты", кінастудыя Беларусьфільм, 1990

ЦЫТАТА ДНЯ

Мараль — гэта розум волі

Гэорг Гегель
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG