Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філіпінцы пратэстуюць супраць карупцыі


Больш за 50 тысяч філіпінцаў сабраліся ў Маніле на акцыю пратэсту супраць карупцыі ва ўрадзе, анансаваную ў Facebook і Twitter.

Дэманстранты на «Маршы мільёна» патрабуюць расфармаваць фонд разьвіцьця, які дазваляе палітыкам выдзяляць грамадзкія сродкі на праекты ў сваіх рэгіёнах.

Нядаўняя праверка выявіла, што некаторыя чыноўнікі прысвоілі больш за дзьвесьце мільёнаў даляраў з гэтага фонду, накіроўваючы грошы на неіснуючыя праекты.

Акцыі пратэсту праходзяць таксама ў некалькіх іншых гарадах Філіпін, перадае ВВС.

З-за росту грамадзкай незадаволенасьці прэзыдэнт Філіпін Беніньё Акіна паабяцаў рэфармаваць схему фінансаваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG