ПАДЗЕІ ДНЯ
У музэйным комплексе «Дудуткі» ў вёсцы Пціч Пухавіцкага раёну фэст «Млын». У праграме фэсту, сярод іншага, майстар клас па беларускай народнай кухні з дэгустацыяй ад Алеся Белага і сольны канцэрт гурту «Крамбамбуля».
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1840 — расейскі царскі ўрад скасаваў дзеяньне ў Беларусі Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году. На зьмену традыцыйнаму беларускаму праву былі ўведзеныя законы Расейскай імпэрыі.
1990 — Вярхоўны Савет Абхазіі абвясціў незалежнасьць Абхазіі ад Грузіі.
1991 — Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі нададзеная сіла канстытуцыйнага закону. Прыпынена дзейнасць КПБ.
У гэты дзень нарадзіліся:
1530 — Іван IV, маскоўскі цар.
1744 — Ёган Готфрыд Гердэр, нямецкі філёзаф.
1780 — Ігнат Анацэвіч, гісторык і пэдагог, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.
1912 — Эрых Хонэкер, кіраўнік ГДР.
1930 — Шон Конэры, шатландзкі актор.
Рэклямны ролік з удзелам Шона Конэры
1932 — Пятрусь Макаль, беларускі пісьменьнік.
1949 — Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтка.
1953 — Уладзімер Арлоў, беларускі пісьменьнік.
У гэты дзень памерлі:
1680 — Сімяон Полацкі, паэт і асьветнік, рэлігійны дзяяч, ераманах ордэну базыльянаў (нар. 1629).
1822 — Уільям Гершэль, нямецкі і брытанскі астраном і музыка.
1867 — Майкл Фарадэй, брытанскі фізык і хімік.
1900 — Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі пісьменьнік і філёзаф.
1908 — Анры Бэкэрэль, францускі фізык.
1934 — Нестар Махно, кіраўнік сялянскага паўстанскага руху ва Ўкраіне і анархіст. Пахаваны ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз.
1991 — Вацлаў Пануцэвіч, беларускі гісторык, настаўнік, дзяяч беларускай эміграцыі.
ЦЫТАТА ДНЯ
«Нам кажуць: вы асуджаныя, бо ніхто не разумее вас.
Але мёртвыя маўчаць на нашай мове.
Але ненароджаныя маўчаць на ёй.
Нам кажуць: вас мала, а таму не чакайце літасьці.
Але з намі нашы мёртвыя.
Але з намі ненароджаныя.
Не чакайце літасьці — чуем мы дзень у дзень.
Але тыя, што прарочаць нам скон, ужо чуюць: жывыя таксама маўчаць на нашай мове».
Уладзімер Арлоў, «Асуджаныя» (з кнігі «Там, за дзьвярыма», 1991)