Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кнігу Лябедзькі аб засьценках КДБ прэзэнтуюць у Осла


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

22 верасьня ў Осла адбудзецца прэзэнтацыя англамоўнай вэрсіі кнігі Анатоля Лябедзькі «108 дзён і начэй у засьценках КДБ», якая цяпер публікуецца на нашым сайце па-беларуску.

Анатоль Лябедзька гэтак пракамэнтаваў будучую падзею:

«Час, адлюстраваны ў кнізе, да такой ступені пакрыты пупырышкамі страху, нашпігаваны адчуваньнем безвыходнасьці, прасякнуты прававым бязьмежжам, што і сёньня многія лічаць за лепшае маўчаць. Успамінаць непрыемна. Успамінаць страшна. Успамінаць балюча. Успамінаць небясьпечна. Бо ўсё засталося без зьменаў. У будынку «амэрыканкі» па-ранейшаму СІЗА КДБ, а не музэй. І людзі ў масках, гэты «эскадрон страху» як і ў сьнежні 2010-га, на службе рэжыму.

Я рады, што кніга зьявілася менавіта сёньня. Я задаволены, што не пасадзіў праўду на лаву чаканьня, пакуль у Беларусь не прыйдуць дэмакратыя і перамены. Праўда патрэбна нам цяпер. Такая, якая яна ёсьць. Згвалтаваная. Зьбітая. Аголеная. І якая пры гэтым не стаіць на каленях. Глядзіць проста ў вочы. Я ўпэўнены, попыт на праўду будзе толькі ўзрастаць. І ў Беларусі, і за яе межамі. Маю надзею блізкую да ўпэўненасьці, што ў кнігі будзе чытач»,— цытуе Анатоля Лябедзьку сайт АГП.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG