Пад Львовам, каля вёскі Гарпіна Каменска-Бугскага раёна ўрачыста адкрыты помнік польскім добраахвотнікам, якія загінулі ў жніўні 1920 года ў ходзе савецка-польскай вайны ў баях з Першай коннай арміяй Сямёна Будзённага.
Бітву пад Задвор’е ў Львове і Варшаве зараз называюць адным з яркіх гераічных эпізодаў украінска-польскай вайны супраць бальшавікоў.
Вайна Савецкай Расеі і Польшчы доўжылася з 1919 па 1921 гады. Першая Конная армія пад камандаваньнем Сямёна Будзённага, заняўшы Жытомір і Роўна, спрабавала прабіцца да Львова. У выніку бою з бальшавікамі пад Задвор’е былі забітыя каля трохсот польскіх добраахвотнікаў (у асноўным львоўскія студэнты) на чале з капітанам Баляславам Заянчкоўскім.
«Польскія добраахвотнікі змаглі толькі на некаторы час затрымаць бальшавікоў, тым не менш, яны ўвайшлі ў гісторыю Польшчы як героі, і гэта бітва была важнай для станаўленьня польскай дзяржавы», — расказвае львоўскі гісторык Алег Паўлішын.
Чырвонаармейцы тады так і не змаглі заняць Львоў — але не з-за бою пад Задвор’ем, а з-за паразы пад Варшавай. У 1920 годзе Юзэф Пілсудскі (кіраўнік польскага ўрада) і Сымон Пятлюра (кіраўнік арміі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі) заключылі ваенны саюз. Гэты саюз даваў ўкраінцам надзею на адраджэньне дзяржаўнасьці, якая да таго часу фактычна была зьнішчаная бальшавікамі.
«Але польскім і ўкраінскім падразьдзяленьням атрымалася толькі адбіць наступ Чырвонай арміі на Варшаву, а пасьля гэтага ў 1921 годзе Расея і Польшча падпісалі Рыскую дамову. Яна паставіла кропку як у супрацоўніцтве польскай і ўкраінскай палітычных элітаў, так і ў спробах аднаўленьня дзяржаўнасьці Ўкраіны », — канстатуе ўкраінскі гісторык-архівіст Уладзімір Вятровіч.
Помнік пад Львом ўяўляе сабой трохмэтровы крыж на месцы брацкай магілы. Ён устаноўлены паводле сумеснага рашэньня польскай Рады аховы памяці барацьбы і пакутніцтва і ўкраінскай Міжнароднай камісіі па пытаньнях ушанаваньня ахвяр вайны і палітычных рэпрэсій. У лістападзе 2009 года тут былі знойдзеныя парэшткі 50 польскіх жаўнераў.
«Гэты помнік будзе і напамінам пра саюз двух народаў супраць савецкай пагрозы. На жаль, памяць пра гэта супрацоўніцтва адышла на задні плян на фоне актыўнага абмеркаваньня канфліктаў паміж палякамі і ўкраінцамі ў гады Другой сусьветнай вайны », — падкрэсьліў гісторык Уладзімір Вятровіч.