Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 21 жніўня: Пачатак міжнароднага зьезду славістаў у Менску, гадавіна паразы путчу ГКЧП


20 жніўня. Масавы мітынг у Ленінградзе супраць ГКЧП
20 жніўня. Масавы мітынг у Ленінградзе супраць ГКЧП

Сёньня серада 21 жніўня. Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Менску пачынаецца XV Міжнародны зьезд славістаў. У працы зьезду прымуць удзел навукоўцы з 35 краінаў сьвету — Аўстрыі, Баўгарыі, Нямеччыны, Македоніі, ЗША, Турэччыны, Японіі і іншых. У рамках зьезду адбудуцца пленарныя і сэкцыйныя пасяджэньні, пройдуць круглыя сталы, будуць арганізаваныя выстава славістычнай літаратуры і прэзэнтацыі навуковых выданьняў і праектаў. Адкрыцьцё зьезду — ў 11 гадзін у канцэртнай залі «Менск».

У грамадзкім прэсавым цэнтры у доме друку Сусьветная арганізацыя аховы здароўя ў Беларусі сумесна з партнэрамі праводзіць «круглы стол» «Чаму я жыву з ВІЧ доўга». Праграма «круглага стала» прадугледжвае выступленьні нацыянальных і міжнародных экспэртаў у галіне лячэньня і прафіляктыкі ВІЧ-інфэкцыі. Пачатак аб 11 гадзіне.

Брусэль, нарада міністраў замежных справаў краін Эўразьвязу наконт сытуацыі ў Эгіпце

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1928 — у Менску адкрыты Беларускі навукова-дасьледчы інстытут сухотаў.

1932 — У Вэнэцыі адбыўся першы міжнародны кінафэстываль.



1937 — У СССР расстраляныя лідэры кампартыі Польшчы.

1941 — у Менску створаная Беларуская Незалежніцкая Партыя.

1959 — Гаваі атрымалі статус 50-га штату ЗША. Менш чым праз два гады тут народзіцца будучы прэзыдэнт Барак Абама.

1968 — пачалася інтэрвэнцыя войскаў Варшаўскага пакту на чале з СССР у Чэхаславаччыну.

1991 — наблізілася разьвязка жнівеньскага путчу: дэлегацыя ГКЧП прыляцела на дачу Міхаіла Гарбачова ў Фарос, Гарбачоў аднавіў сувязь са зьнешнім сьветам, адмяніў ўсе пастановы ГКЧП і прызначыў новых кіраўнікоў сілавых ведамстваў.



У гэты самы дзень Латвія дэкляравала аднаўленьне сваёй незалежнасьці ад СССР.

1999 — у Сафіі з пятай спробы падарваны маўзалей, дзе да 1990 ляжала цела Георгія Дзімітрава.

У гэты дзень нарадзіліся:

1874 — Уладзімер Беняшэвіч, гісторык, публіцыст.

1906 — Макар Пасьлядовіч, беларускі пісьменьнік.

1908 — Міхаіл Ельяшэвіч, фізык, беларускі акадэмік.

1973 — Сяргей Брын, амэрыканскі бізнэсовец, распрацоўнік і сузаснавальнік пошукавай сыстэмы Google.

У гэты дзень памерлі:

1860 — Канут Русецкі, беларускі мастак

1940 — Леў Троцкі, расейскі рэвалюцыянэр, адзін з арганізатараў рэвалюцыі 1917 году, забіты ў Мэксыцы агентам НКВД



1979 — Генадзь Кляўко, беларускі паэт і перакладчык.


ЦЫТАТА ДНЯ

Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто — і тады пераможаш.

Уладзімер Караткевіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG