Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночнакарэйскую жанчыну прымусілі забіць сваё дзіця


У Паўночнай Карэі
У Паўночнай Карэі

Паўночнакарэйцы, якія ўцяклі са сваёй краіны, распавялі спэцкамісіі ААН пра парадкі ў турмах КНДР

Адзін з уцекачоў, Шын Тон Юк, былы вязень паўночнакарэйскага лягеру, які здолеў уцячы ў Паўднёвую Карэю, распавёў чальцам камісіі, што быў сьведкам таго, як ахоўнікі лягеру прымусілі жанчыну-зьняволеную забіць яе нованароджанае дзіця.

Чы Хён А, у сваю чаргу, апісаў, як маці прымусілі забіць ўласнае дзіця. Паводле яго, маці вымусілі сунуць галаву нованароджанага ў вядро з вадой і трымаць, пакуль ён не захлынуўся.

Трое камісараў ААН, якія ўваходзяць у камісію, маюць намер атрымаць яшчэ некалькі дзясяткаў сьведчаньняў ад уцекачоў, якія знаходзяцца цяпер у Паўднёвай Карэі і Японіі.

Праверыць падобныя паказаньні немагчыма, Пхеньян адмаўляе кепскае абыходжаньне з вязьнямі, не прызнае камісію ААН і адмаўляецца супрацоўнічаць зь ёй.

Паводле розных ацэнак у турмах і працоўных лягерах у Паўночнай Карэі ўтрымліваецца 150-200 тысяч чалавек. Многія з іх пакутуюць ад голаду, шмат вязьняў памірае ў выніку цяжкай працы.

На сайце камісіі адзначаецца, што хаця праца яе ўяўляецца важнай, пакуль заўчасна казаць пра магчымасьць прыцягненьня лідэраў КНДР да адказнасьці празь Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG