Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Аль-Джазіра» пачынае вяшчаньне ў ЗША на ўласным тэлеканале


Сёньня ў Злучаных Штатах пачынае працаваць кругласутачны навінавы тэлеканал кампаніі «Аль-Джазіра», які мае намер скласьці канкурэнцыю найбуйнейшым амэрыканскім інфармацыйным тэлеканалам.

Новы праект, які атрымаў назву «Аль-Джазіра Амэрыка», быў створаны на базе кабэльнага каналу Current TV. Гэты кабэльны канал належаў былому віцэ-прэзідэнту ЗША Альбэрту Гору і быў набыты «Аль-Джазірай» у пачатку гэтага году, як ацэньваецца, за 500 мільёнаў даляраў.

Штаб-кватэра новага каналу знаходзіцца ў Нью-Ёрку. Кампанія мае намер прапанаваць 14 гадзін арыгінальнага вяшчаньня штодня, уключаючы выпускі навінаў, аналітычныя перадачы і ток-шоў. «Аль-Джазіра Амэрыка» плянуе паказваць ня больш за шэсьць хвілінаў рэклямы ў гадзіну, што ўдвая менш, чым на асноўных амэрыканскіх навінавых тэлеканалах.

Патэнцыйная аўдыторыя новага тэлеканалу ў ЗША ацэньваецца на 50 мільёнаў тэлегледачоў.

«Аль-Джазіра» – міжнародная тэлекампанія з штаб-кватэрай у сталіцы Катару Дозе. Яна была створаная ў 1996 годзе эмірам Катару, які выдаткаваў на гэты праект больш за 130 мільёнаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG