Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Халера на таджыцка-афганскай мяжы


Таджыкістан часова закрыў мяжу з Аўганістанам з прычыны ўспышкі халеры на сумежнай тэрыторыі.

Бі-Бі-Сі паведаміла, што эпідэмія пачалася ў двух кішлаках ў правінцыі Бадахшан, 150 кілямэтраў ад мяжы з Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласьцю Таджыкістану.

Паводле Міністэрства аховы здароўя Аўганістану, халерай заразіліся каля 2 тысячы чалавек.

Міністэрства аховы здароўя Таджыкістану распарадзілася прыпыніць дзейнасьць трох кантрольна-прапускных пунктаў на мяжы з Аўганістанам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG