ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск. Адкрытае пасяджэньне грамадзкага штабу па барацьбе з афрыканскай чумой сьвіньняў. Адрас — вул. Чарнышэўскага, 3, офіс БНФ. Пачатак а 12.00.
Менск. У Нацыянальным прэсавым цэнтры — прэсавая канфэрэнцыя «Аб Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў» з удзелам старшыні Дзяржкамітэту па навуцы і тэхналёгіях Ігара Войтава. Пачатак а 11.00.
Львоў. Пачатак Сусьветнага кангрэсу ўкраінцаў
Нью-Ёрк. Пачатак вяшчаньня на ЗША тэлекампаніі Аль-Джазіра
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1000 — Утварылася першая ў гісторыі вугорская дзяржава
1914 — Падчас Першай сусьветнай вайны Нямеччына акупавала Брусэль
1920 — У Дэтройце адбылося адкрыцьцё першай у сьвеце камэрцыйнай радыёстанцыі
1937 — Польскімі ўладамі забаронена дзейнасьць Таварыства беларускай асьветы
1968 — войскі Варшаўскай дамовы ўвайшлі ў Чэхаславаччыну
1975 — Касьмічны апарат Viking 1 паляцеў на Марс
1988 — Завяршэньне ірана-ірацкай вайны
1991 — Болей за 100.000 чалавек выйшлі да будынку Вярхоўнага Савету СССР, пратэстуючы супраць змоўшчыкаў, што жадалі скінуць Міхаіла Гарбачова.
1991 — Эстонія абвяшчае сваю незалежнасьць ад СССР
1998 — Найвышэйшы суд Канады адмаўляе Квэбеку ў незалежнасьці
У гэты дзень нарадзіліся:
1742 — Тадэвуш Рэйтан, удзельнік Барскай канфэдэрацыі, дэпутат Сойму Рэчы Паспалітай
1847 — Баляслаў Прус, польскі пісьменьнік
1860 — Раймон Пуанкарэ, францускі дзяржаўны дзеяч, прэзыдэнт Францыі ў 1913-1920 гадах
1932 — Васілі Аксёнаў, расейскі пісьменьнік
У гэты дзень памерлі:
1919 — Іван Луцкевіч, беларускі археоляг, публіцыст, дзяяч беларускага нацыянальнага руху
1940 — Леў Троцкі, расейскі рэвалюцыянэр, адзін з арганізатараў рэвалюцыі 1917 году, забіты ў Мэксыцы агентам НКВД
1991 — Баляслаў Грабінскі, доктар мэдыцыны, беларускі грамадзкі дзяяч
2011 — Віталь Скалабан, беларускі гісторык, літаратуразнавец
ЦЫТАТА ДНЯ
Усякай ісьціне наканаванае адно імгненьне трыюмфу паміж бясконцасьцю, калі яе лічаць няслушнай, і бясконцасьцю, калі яе лічаць трывіяльнай.
Раймон Пуанкаре