Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рушыла экумэнічная пілігрымка Беласток-Горадня-Вільня


Каля 250 чалавек бярэ ўдзел у пешай пілігрымцы зь Беластоку да віленскай сьвятыні — Маці Божай Вострабрамскай. У Вільню ўдзельнікі пілігрымкі прыйдуць 24 жніўня прайшоўшы каля 290 кілямэтраў па Польшчы, Беларусі і Літве.

Пілігрымка арганізуецца ўжо 21-шы раз. У Горадні да яе далучыцца яшчэ некалькі соцень чалавек. Пра экумэнічны характар пілігрымкі сьведчыць тое, што паломнікаў будуць прымаць па дарозе людзі розных веравызнаньняў, да таго ж і ў пілігрымцы ўдзельнічаюць ня толькі каталікі, паведамляе сайт Польскага радыё.

Пілігрымка падзеленая на дзевяць этапаў, цалкам траса складае 288 кілямэтраў. На трэці дзень паломнікі маюць перайсьці ў Кузьніцы мяжу зь Беларусьсю і скончаць гэты дзень у Горадні.

Да Вострай Брамы ўдзельнікі пілігрымкі плянуюць дайсьці 24 жніўня папаўдні. Афіцыйна акцыя скончыцца 25 жніўня імшою ў Віленскай Катэдры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG