ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск, ушаноўваньне мільённага пасажыра Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» пройдзе ў Нацыянальным аэрапорце «Менск». Мерапрыемства пачнецца ў 10.00 у зале аэравакзала каля выхадаў 5-6. У мерапрыемстве прыме ўдзел кіраўніцтва авіякампаніі і аэрапорта.
Менск, першую музычную TNT-Прэмію рок-клубу TNT уручаць на фэстывалі ў парку Dreamland (вул. Арлоўская, 80). Плянуецца ўдзел 17 гуртоў.
Менск, Pre-show дзявятага міжнароднага фэстывалю экстрэмальнай музыкі Metal Crowd 2013 пройдзе ў клюбе «Цэнтар» ( Кастрычніцкая пл. 1).
Сараева, Босьнія, адкрыцьцё міжнароднага кінафэстывалю
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1941 — У СССР апублікаваны загад, паводле якога чырвонаармейцы, якія здаліся ў палон, абвяшчаліся здраднікамі, а іх сем’і пазбаўляліся дзяржаўнай падтрымкі.
1945 — У Маскве паміж СССР і Польшчай падпісаная дамова аб савецка-польскай мяжы, у аснову якой была пакладзеная «лінія Керзона», прапанаваная яшчэ ў 1919–1920 гадах.
1960 — Кіпр абвешчаны самастойнай дзяржавай.
1995 — Большасьць насельніцтва Бэрмудзкіх выспаў на рэфэрэндуме прагаласавалі супраць незалежнасьці і за захаваньне статусу брытанскай калёніі.
У гэты дзень нарадзіліся:
1645 — Жан дэ Лябруер, францускі пісьменьнік
1874 ― Аляксандар Уласаў, беларускі грамадзкі дзеяч, рэдактар-выдавец газэты «Наша ніва», сэнатар у міжваеннай Польскай Рэспубліцы
1878 ― Дамінік Сямашка, беларускі й літоўскі грамадзка-палітычны дзеяч
1903 ― Мікола Абрамчык, прэзыдэнт БНР
1905 ― Мікалай Гусараў, кіраўнік ЦК КПБ з 1947 да 1950 года
1913 ― Мэнахем Бэгін, ураджэнец Берасьця, ізраільскі палітычны дзеяч, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1978 (супольна з прэзыдэнтам Эгіпту Садатам).
1935 — Аляксандр Падлужны, беларускі мовазнаўца
1958 — Мадона, амэрыканская сьпявачка
У гэты дзень памерлі:
1976 ― Ян Станкевіч, беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч
1977 ― Элвіс Прэсьлі, амэрыканскі сьпявак, кароль рок-н-ролу
1990 ― Язэп Семяжон, беларускі перакладнік і паэт
ЦЫТАТА ДНЯ
Жыцьцё — трагедыя для тых, хто жыве пачуцьцямі, і камэдыя для тых, хто жыве розумам.
Жан дэ Лябруер