Вядомы расейскі экспэрт па Беларусі Андрэй Суздальцаў надрукаваў на сваім сайце чарговы артыкул пра беларуска-расейскія дачыненьні «Пяты тэрмін». Разважаючы пра прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2015 году, аўтар вылучае свае даўно вядомыя тэзы пра адносіны Беларусі і Расеі. Як на мой погляд, шмат якія ягоныя высновы даволі спрэчныя, таму я даўні апанэнт паважанага А. Суздальцава. Вось і ў апошнім артыкуле шэраг тэзаў аўтара вымагаюць крытычнага камэнтару.
Галоўная выснова А. Суздальцава, якую ён ужо шмат гадоў прапануе ў выглядзе аксіёмы, палягае ў наступным:
«Ключ ад пятага прэзыдэнцкага тэрміну А. Лукашэнкі знаходзіцца ў Крамлі. Менавіта Крэмль пад выглядам той самай праславутай чарапахі Тарцілы можа ўручыць Лукашэнку-Бураціну „залаты ключык“, які забясьпечыць уладу над рэспублікай да канца другога дзесяцігодзьдзя XXI стагодзьдзя... Калі Масква абярэ альтэрнатыўны варыянт сваёй рэакцыі на вынікі выбараў 2015 году, то першы беларускі прэзыдэнт уладу не ўтрымае».
Прыкол у тым, што сам жа аўтар ніжэй у тэксьце абвяргае сваю ж аксіяматычную формулу беларуска-расейскіх дачыненьняў. Узгадваючы апошнія прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, А. Суздальцаў піша:
«У сьнежні 2010 г. расейскае кіраўніцтва наагул надоўга «забыла» прызнаць вынікі чацьвёртай «перамогі» А. Лукашэнкі... Беларуская палітычная кляса не знайшла замену А. Лукашэнку, а хутчэй выступіла супраць Расеі паводле перафразаванага прынцыпу «Лукашэнка, вядома, сукін сын, але наш, беларускі сукін сын», гэта значыць «Не здадзім маскалям».
То бок аўтар даводзіць, што прэзыдэнцкая кампанія 2010 году прайшла ва ўмовах вострага канфлікту паміж Менскам і Масквою, і Крэмль не прызнаў вынікаў беларускіх выбараў. І як гэта паўплывала на моц і легітымнасьць улады А. Лукашэнкі? Ды ніяк. Тады якія ёсьць падставы сьцьвярджаць, што «ключ ад пятага прэзыдэнцкага тэрміну А. Лукашэнкі знаходзіцца ў Крамлі»?
Больш за тое, А. Суздальцаў фактычна дае прагноз, што гэтым разам беларускаму лідэру нічога ня сьвеціць, Крэмль зачыніць для яго дзьверы ва ўладу на моцны замок:
«Аднак у Масквы для перадачы „ключыка“ ёсьць простая і адначасова відавочна невыканальная для А. Лукашэнкі ўмова — паўнавартасны ўдзел Рэспублікі Беларусь у эўразійскай інтэграцыі... Пераскочыць такі нэгатыўны бар’ер, які склаўся ў расейска-беларускіх адносінах, А. Лукашэнка ў стандартным „балотным“ фармаце ўжо ня зможа».
Але насамрэч няма ніякіх падставаў рабіць такую выснову. На мой погляд, пасьля крызісу ў адносінах 2007–2010 году Масква з цэлага шэрагу прычын узяла курс на цьвёрдую падтрымку Лукашэнкі, што б той ні рабіў.
Яшчэ адзін важны момант, які закрануў А. Суздальцаў, тычыцца плянаў Расеі адносна Беларусі. «Намер Крамля цалкам зразумелы... Лічыцца, што, абапіраючыся на рэсурсы эўразійскага інтэграцыйнага праекту, Беларусь зможа рэфармаваць сваю эканамічную сыстэму безь цяжкіх сацыяльна-эканамічных „шокавых“ наступстваў, эканамічная інтэграцыя атрымае новы штуршок, што ў выніку ўмацуе ўсю інтэграцыйную групоўку і дасьць магчымасьць выйсьці на жыцьцяздольны Эўразійскі эканамічны зьвяз».
Але аўтар лічыць, што такія меркаваньні расейскага кіраўніцтва нерэалістычныя:
«Аднак А. Лукашэнка на глыбокую інтэграцыю ня пойдзе. У гэтым няма сумневаў, бо глыбокая эканамічная рэформа паставіць пад пагрозу ягоную ўладу. Больш за тое, абраны афіцыйным Менскам варыянт удзелу ў інтэграцыі (інтэграцыя як непарушная еднасьць расейскіх крэдытаў і рэсурсаў у беларускіх дэклярацыях) цалкам задавальняе беларускую палітычную клясу і ў цэлым падтрымліваецца насельніцтвам».
З гэтай апошняй высновай А. Суздальцава можна пагадзіцца. Але тут патрэбна важнае ўдакладненьне. Рынкавыя рэформы ў Беларусі якраз блякуе сама Расея, дакладней, расейскія эканамічныя субсыдыі. Як вядома, рэформы пачынаюцца тады, калі ва ўладаў канчаюцца грошы. У выніку беларуска-расейскай нафтагазавай вайны на мяжы 2006–2007 гадоў Масква дала зразумець Менску, што эканамічныя прэфэрэнцыі скарачаюцца, бакі пераходзяць на рынкавыя адносіны ў двухбаковых дачыненьнях. І адразу ж у 2007 годзе Лукашэнка абвясьціў курс на эканамічную лібэралізацыю, паставіў задачу, каб Беларусь увайшла ў 30 лепшых дзяржаў у сьвеце па спрыяльным бізнэс-клімаце. Сёе-тое ў гэтым пляне сапраўды ўдалося зрабіць. Было дасягнута паразуменьне з МВФ, атрыманы крэдыт ад фонду.
Пасьля 19 сьнежня 2010 году Масква вярнулася да ранейшай палітыкі. Ніколі раней аб’ём субсыдыяў беларускай эканоміцы ня быў такі вялікі, як цяпер. І курс на лібэралізацыю быў паступова згорнуты, вяртаецца «залатая акцыя», пачалася нацыяналізацыя прыватызаваных прадпрыемстваў. І лёгіка беларускага кіраўніцтва такая: нікуды Расея ня дзенецца, дасьць грошы, каб стымуляваць Менск удзельнічаць у эўразійскім праекце. І пакуль гэтая лёгіка працуе, разьлічваць на эканамічныя рэформы ў Беларусі не выпадае.
Дык, можа, гэта і ёсьць той самы «залаты ключык», якія адчыняе расейскія засекі? Але ён знаходзіцца ў Менску.
Галоўная выснова А. Суздальцава, якую ён ужо шмат гадоў прапануе ў выглядзе аксіёмы, палягае ў наступным:
«Ключ ад пятага прэзыдэнцкага тэрміну А. Лукашэнкі знаходзіцца ў Крамлі. Менавіта Крэмль пад выглядам той самай праславутай чарапахі Тарцілы можа ўручыць Лукашэнку-Бураціну „залаты ключык“, які забясьпечыць уладу над рэспублікай да канца другога дзесяцігодзьдзя XXI стагодзьдзя... Калі Масква абярэ альтэрнатыўны варыянт сваёй рэакцыі на вынікі выбараў 2015 году, то першы беларускі прэзыдэнт уладу не ўтрымае».
Прыкол у тым, што сам жа аўтар ніжэй у тэксьце абвяргае сваю ж аксіяматычную формулу беларуска-расейскіх дачыненьняў. Узгадваючы апошнія прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, А. Суздальцаў піша:
«У сьнежні 2010 г. расейскае кіраўніцтва наагул надоўга «забыла» прызнаць вынікі чацьвёртай «перамогі» А. Лукашэнкі... Беларуская палітычная кляса не знайшла замену А. Лукашэнку, а хутчэй выступіла супраць Расеі паводле перафразаванага прынцыпу «Лукашэнка, вядома, сукін сын, але наш, беларускі сукін сын», гэта значыць «Не здадзім маскалям».
То бок аўтар даводзіць, што прэзыдэнцкая кампанія 2010 году прайшла ва ўмовах вострага канфлікту паміж Менскам і Масквою, і Крэмль не прызнаў вынікаў беларускіх выбараў. І як гэта паўплывала на моц і легітымнасьць улады А. Лукашэнкі? Ды ніяк. Тады якія ёсьць падставы сьцьвярджаць, што «ключ ад пятага прэзыдэнцкага тэрміну А. Лукашэнкі знаходзіцца ў Крамлі»?
Больш за тое, А. Суздальцаў фактычна дае прагноз, што гэтым разам беларускаму лідэру нічога ня сьвеціць, Крэмль зачыніць для яго дзьверы ва ўладу на моцны замок:
«Аднак у Масквы для перадачы „ключыка“ ёсьць простая і адначасова відавочна невыканальная для А. Лукашэнкі ўмова — паўнавартасны ўдзел Рэспублікі Беларусь у эўразійскай інтэграцыі... Пераскочыць такі нэгатыўны бар’ер, які склаўся ў расейска-беларускіх адносінах, А. Лукашэнка ў стандартным „балотным“ фармаце ўжо ня зможа».
Але насамрэч няма ніякіх падставаў рабіць такую выснову. На мой погляд, пасьля крызісу ў адносінах 2007–2010 году Масква з цэлага шэрагу прычын узяла курс на цьвёрдую падтрымку Лукашэнкі, што б той ні рабіў.
Яшчэ адзін важны момант, які закрануў А. Суздальцаў, тычыцца плянаў Расеі адносна Беларусі. «Намер Крамля цалкам зразумелы... Лічыцца, што, абапіраючыся на рэсурсы эўразійскага інтэграцыйнага праекту, Беларусь зможа рэфармаваць сваю эканамічную сыстэму безь цяжкіх сацыяльна-эканамічных „шокавых“ наступстваў, эканамічная інтэграцыя атрымае новы штуршок, што ў выніку ўмацуе ўсю інтэграцыйную групоўку і дасьць магчымасьць выйсьці на жыцьцяздольны Эўразійскі эканамічны зьвяз».
Але аўтар лічыць, што такія меркаваньні расейскага кіраўніцтва нерэалістычныя:
«Аднак А. Лукашэнка на глыбокую інтэграцыю ня пойдзе. У гэтым няма сумневаў, бо глыбокая эканамічная рэформа паставіць пад пагрозу ягоную ўладу. Больш за тое, абраны афіцыйным Менскам варыянт удзелу ў інтэграцыі (інтэграцыя як непарушная еднасьць расейскіх крэдытаў і рэсурсаў у беларускіх дэклярацыях) цалкам задавальняе беларускую палітычную клясу і ў цэлым падтрымліваецца насельніцтвам».
Дык, можа, гэта і ёсьць той самы «залаты ключык», якія адчыняе расейскія засекі? Але ён знаходзіцца ў Менску