Аляксей Міхалевіч паведаміў у інтэрвію БДГ, што бліжэйшым часам ён ня зможа ўзьяднацца зь сям’ёю, якая застаецца ў Менску:
«Гэты і наступны навучальны год жонка ня зможа да мяне пераехаць. Яна, у прыватнасьці, дапамагае ў Менску даглядаць бабулю, якой ужо 103 гады. Акрамя таго, у нас маленькія дзеці, зь якімі цяжка пераяжджаць».
Паводле Міхалевіча, у адносінах да ягонай жонкі Міланы ніякіх рэпрэсіяў цяпер няма. Сам жа ён шукае сфэру дзейнасьці, якой мог бы заняцца за мяжою:
«Цяпер я ў пошуку таго, чым я б хацеў займацца. Думаю, мая дзейнасьць будзе зьвязаная зь бізнэсам. Я разьлічваю выкарыстоўваць для гэтага сваё веданьне моў — я валодаю польскай, чэскай, нямецкай, ангельскай, украінскай, зразумела, беларускай і расейскай. Гэта можа быць цікава для многіх фірмаў, якія працуюць ва ўсім усходнеэўрапейскім рэгіёне».
Міхалевіч кажа, што з новай беларускай эміграцыяй у яго склаліся добрыя адносіны, але ён не хацеў бы займацца ў чыстым выглядзе дыяспарнай працай, з палітыкамі ён таксама нячаста сустракаецца:
«На сёньняшні дзень нейкай палітычнай працай у чыстым выглядзе я не займаюся. Раней я актыўна працаваў са спэцдакладчыкам ААН па катаваньнях. Мне важна, каб беларускія палітвязьні выйшлі на волю і каб у беларускіх турмах не ўжываліся катаваньні і жорсткае абыходжаньне».
Пра свае палітычныя пляны Алесь Міхалевіч сказаў:
«Немагчыма быць палітыкам у эміграцыі. Ці, так скажам, вельмі складана быць палітыкам у эміграцыі. Я гэта выдатна разумею і не прэтэндую на тое, каб, будучы ў эміграцыі, заставацца ключавой палітычнай фігурай. Зразумела, што большасьць беларускіх грамадзян успрымае мяне так: маўляў, яму ўдалося зьехаць, ён сядзіць у Празе, п’е чэскае піва, у яго ўсё добра. А мы тут змагаемся, з нас зьдзекуюцца. Таму пакуль канкрэтных палітычных плянаў няма.
Вяртаючыся да падзеяў 2010 году, Алесь Міхалевіч кажа, што дагэтуль не разумее, чаму ўлады пайшлі на такі разгром апазыцыі:
«Я ў гэтым ніякай лёгікі не магу ўлавіць. І калі нехта кажа, што ён ведаў, што так усё адбудзецца, то яму ня варта верыць. Думаю, у дадзеным выпадку ўсё залежала ад псыхікі аднаго чалавека, і як гэты чалавек у той ці іншы момант учыніў — так усё і было. Я сам не разумеў, чаму і мне, і іншым кандыдатам дазваляюць гэтак шмат рабіць. Адзінае, чаго мне не дазволілі, — гэта весьці агітацыю ў вайсковых частках, у ключавых вайсковых брыгадах. Нават у міліцыі прыход у аддзяленьне заканчваўся тым, што я спакойна меў зносіны зь міліцыянтамі. Гэта значыць, разгул дэмакратыі быў на вельмі-вельмі высокім узроўні. Аднак усё скончылася настолькі бяздарна, былі страчаныя ўсе шанцы для разьвіцьця дыялёгу з Захадам. Усё было пушчана кату пад хвост. Я не магу зразумець, чаму захацелася ўладзе зрабіць менавіта так».

Немагчыма быць палітыкам у эміграцыі