Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайсковая тэхніка на вуліцах Емэна


Сотні вайсковых браневікоў уведзеныя на вуліцы Саны — сталіцы Емэна. Пад узмоцненую ахову ўзятыя адміністрацыйныя будынкі і жыцьцёва важныя аб’екты.

Паводле ўладаў Емэна, тэрарыстычная сетка «Аль-Каіда» плянуе дывэрсіі на нафтаправодах і ў марскіх партах.

Раней урад скрытыкаўваў рашэнне ЗША і шэрагу іх хаўрусьніаў эвакуяваць свае амбасады з Саны.

Емэнскія палітыкі кажуць, што ад’езд грамадзянаў краінаў Захаду толькі паслужыць інтарэсам экстрэмістаў, перадае ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG