Аб праблеме лекары даведаліся ў панядзелак падчас мэдычнага агляду. У аўторак раніцай у закупорку быў уведзены стэнт.
Апэрацыя, якая праводзілася ў амэрыканскім Даласе, прайшла пасьпяхова. Плянуецца, што 67-гадовы Буш пакіне шпіталь у сераду.
Буш плянуе вярнуцца да свайго звычайнага працоўнага графіка ў чацьвер. Ён заклікаў усіх рэгулярна правяраць сваё здароўе.
Джордж Буш-малодшы быў прэзыдэнтам ЗША з 2001 па 2009 год, а да гэтага займаў пасаду губэрнатара Тэхасу.
Пасьля заканчэньня прэзыдэнцкага тэрміну ён практычна перастаў ўдзельнічаць у грамадзкім жыцьці