Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лэдзі Гага заступілася за расейскіх геяў


Лэдзі Гага
Лэдзі Гага

Амэрыканская поп-сьпявачка лэдзі Гага выступіла з рэзкай крытыкай расейскіх уладаў, якія ўшчамляюць, на яе думку, правы сэксуальных мяншыняў.

Яна разьмясьціла ў сваім мікраблёгу сэрыю паведамленьняў на гэтую тэму:

«Мужнасьці ЛГБТ-супольнасьці ў Расеі. Урад, якія ўшчамляе вашы правы, архаічны. Труціць падлеткаў пярцовым газам? Зьбіваць? Расея-маці?»

Таксама сьпявачка напісала: «Чаму ж вы мяне не арыштавалі, пакуль была магчымасьць, га? Расея? Таму што не жадалі адказваць перад сьветам?»

Twitter Лэдзі Гагі чытаюць амаль 40 мільёнаў чалавек па ўсім сьвеце.

У 2012 годзе пасьля канцэрту Лэдзі Гагі ў Пецярбургу дэпутат мясцовага заканадаўчага сходу Віталь Мілонаў спрабаваў абвінаваціць сьпявачку ў гей-прапагандзе, аднак яму не ўдалося пераканаць праваахоўныя органы распачаць крымінальную справу.

Расейскі закон аб забароне прапаганды «нетрадыцыйных адносін» сярод дзяцей выклікаў хвалю крытычных выступленьняў на Захадзе, уключаючы заклікі не купляць расейскую гарэлку і байкатаваць зімовую Алімпіяду ў Сочы ў 2014 годзе, паведамляе ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG