Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гадавіна бамбаваньня Хірасімы


Хірасіма пасьля бамбаваньня
Хірасіма пасьля бамбаваньня

Дзесяткі тысяч людзей зьбіраюцца ў японскі горад Хірасіма з нагоды 68-й гадавіны першай атамнай бамбардзіроўкі.

Прэм’ер-міністр Японіі Сіндзі Абэ заявіў, што ягоная краіна — адзіная, якая зазнала напады з ўжываньнем ядзернай зброі.

Абавязак Японіі, кажа Абэ, працаваць, каб ліквідаваць такую зброю.

У 1945 годзе ад выбуху і Хірасіме загінулі 140 тысячаў чалавек.

Праз тры дні пасля бамбаваньня Хірасімы, другая бомба была скінутая на японскі горад Нагасакі.

Антыядзерныя настроі у Японіі ўзмацніўся пасьля цунамі ў 2011-м. Тады на АЭС у Фукусіме адбылася ўцечка радыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG