Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мансэрат Кабалье забаранілі ўезд у Азэрбайджан


Мансэрат Кабалье ў часе візыту ў Нагорны Карабах
Мансэрат Кабалье ў часе візыту ў Нагорны Карабах

Сусьветна вядомая опэрная сьпявачка Мансэрат Кабалье ўключаная Азэрбайджанам у сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіну.

Гішпанская сьпявачка стала пэрсонай нон-грата пасьля нядаўняга візыту ў Нагорны Карабах, самаабвешчаную рэспубліку, якую Азэрбайджан лічыць сваёй незаконна акупаванай тэрыторыяй.

Азэрбайджан лічыць незаконнымі любыя няўзгодненыя зь ім візыты ў Нагорны Карабах.

У «чорным спісе» ў гэты момант 335 чалавек, у тым ліку італьянскі сьпявак Аль Бана, балгарын Бедрос Кіркораў (бацька расейскага сьпевака Піліпа Кіркорава), дэпутат Дзярждумы Расеі Аляксей Мітрафанаў, публіцыст дыякан Андрэй Кураеў, журналісты «Эхо Москвы», іншы выданьняў, мноства шараговых турыстаў.

У 1992 годзе Азэрбайджан страціў кантроль над Нагорным Карабахам і шасьцю прылеглымі раёнамі ў выніку вайны з Армэніяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG