Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 5 жніўня: Мэмарыяльная цырымонія ў гонар Рут Уолэр, гадавіна першага падзелу Рэчы Паспалітай


ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. У офісе грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» (вул. Ленінградзкая, 5-37) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя на тэму «Як вярнуць людзей у цывільным у прававое поле». У мерапрыемстве прымуць удзел лідэр «Гавары праўду!» Уладзімер Някляеў і прадстаўнікі «Zмена» — моладзевага крыла кампаніі — якія ўвесь час зазнаюць адміністрацыйныя арышты. Пачатак аб 11.00.

Менск. На сталічных вайсковых могілках (вуліца Казлова, 11) пры падтрымцы пасольства ЗША ў Менску і прадстаўніцтва ААН у Беларусі адбудзецца мэмарыяльная цырымонія ў гонар амэрыканкі Рут Уолэр, якая працавала ў менскай місіі Адміністрацыя дапамогі і аднаўленьня ААН у 1946 годзе. У цырымоніі прыме ўдзел Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч. Пачатак а 14.00.

Менск У паб-клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16) адбудзецца вечарына рок-музыкі «Хард Рок 80-х». Пачатак а 19.00.

Вільня. Беларускія, літоўскія і ўкраінскія грамадзкія актывісты правядуць пікет каля амбасады Беларусі ў Літве (вул. Міндоўга, 13) на знак салідарнасьці з асуджаным праваабаронцам Алесем Бяляцкім і іншымі палітычнымі вязьнямі Беларусі. Удзельнікі акцыі перададуць беларускаму амбасадару зварот з патрабаваньнем вызваліць Бяляцкага і астатніх палітвязьняў. Пачатак а 13.00.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1262 — войскі Міндоўга і Шварна нанесьлі паразу мазавецкаму рыцарству пад Длугасёдламі

1506 — Бітва пад Клецкам. Міхал Глінскі на чале войска ВКЛ ушчэнт разьбіў войска крымскага хана. 27 000 татар загінулі, 2000 — трапілі ў палон, вызвалена 40 000 палонных

1620 — Карабель «Мэйфлаўэр» з ангельскімі эмігрантамі адправіўся з Саўтгэмптану, Ангельшчына ў першы паход да Паўночнай Амэрыкі

1772 — адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстра-Вугоршчынай, Прусіяй і Расеяй (падпісаньне адпаведнага трактату дзяржавамі ў Санкт-Пецярбургу)

1789 — Францыя скасавала прыгоннае права

1940 — адбылася фармальная анэксія Латвіі Савецкім Саюзам

У гэты дзень нарадзіліся:

1461 — Аляксандар Ягайлавіч, вялікі князь літоўскі і кароль польскі

1930 — Ніл Армстранг, амэрыканcкі астранаўт

1946 — Уладзімер Сянько, беларускі палітык і дыплямат

1946 — Юры Сівакоў, беларускі вайсковы й дзяржаўны дзеяч

1947 — Віталь Скалабан, беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук

1958 — Уладзімер Макей, беларускі дзяржаўны дзеяч, дыплямат, глава Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі

1981 — Цімафей Дранчук, беларускі грамадзкі дзеяч, праваабаронца

У гэты дзень памерлі:

1585 — Ярмак, заваёўнік Сыбіры

1753 — Тамаш Ваўжэцкі, адзін з кіраўнікоў Паўстаньня 1794 году

1815 — Геранім Страйноўскі, асьветнік, правазнаўца, рэлігійны дзеяч

1864 — Рамуальд Траўгут, Раман Жулінскі, Юзаф Тачыскі, Рафал Краеўскі, Ян Езяранскі, удзельнікі паўстаньня 1863–1864 гадоў, павешаныя ў Варшаве

1895 — Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст

1908 — Валеры Антоні Ўрублеўскі, беларуска-польскі рэвалюцыянэр

1941 — Алесь Пруднікаў, беларускі паэт, стрыечны брат пісьменьніка Паўла Пруднікава

1962 — Мэрылін Манро, амэрыканская кінаакторка, сьпявачка, поп-ідал

ЦЫТАТА ДНЯ

Гэта адзін маленькі крок для чалавека, але гіганцкі скок для ўсяго чалавецтва

Ніл Армстронг, словы,сказаныя пасьля першага кроку на Месяцы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG