Менск — Вярхоўны суд Беларусі (вуліца Леніна, 28) разгледзіць скаргу аргкамітэту грамадзскага аб’яднаньня «За справядлівыя выбары» на адмову ў рэгістрацыі.
Бабруйск — па ініцыятыве аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» па адрасе вуліца Кастрычніцкая, 172а адбудзецца круглы стол, прысьвечаны праблеме выкраданьня і зьбіваньня дачкі бабруйскага актывіста БХД Вячаслава Шэлега — Натальлі. У круглым стале возьмуць удзел прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і праваабаронцы з Бабруйска і Мінска. Пачатак а 17.30.
Вашынгтон — Гэльсынскі камітэт Кангрэсу ЗША праводзіць брыфінг «Новы шаўковы шлях», прысьвечаны разьвіцьцё Аўганістану пасьля таго, як яго пакінуць войскі ЗША
У 1649 годзе — пад Лоевам адбылася самая буйная бітва казацкай вайны часоў паўстаньня Багдана Хмяльніцкага. Урадавыя войскі Вялікага княства Літоўскага разьбілі 25-тысячнае казацкае войска на чале з Міхаілам Крычэўскім.
У 1920 годзе — пасьля вызваленьня Беларусі ад польскіх войскаў на сумесным пасяджэньні Менскага губрэўкому і ЦК КП (б) Літвы і Беларусі была прынятая «Дэклярацыя аб абвяшчэньні незалежнасьці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь». Усходняй мяжой ССРБ была прызнаная мяжа Менскай губэрні.
У 1944 годзе — у Беларусі пачалася маштабная апэрацыя НКВД з мэтаю ліквідацыі ў заходніх раёнах узброенага падпольля. Усяго за год было арыштавана амаль сто тысяч чалавек. Забіта пры супраціве 3200 змагароў з савецкаю ўладай.
Дакумэнтальны фільм "Беларускі рэзыстанс"
У 1949 годзе — на першым кангрэсе беларусаў у ЗША створана арганізацыя «Беларуска-амэрыканскае Задзіночаньне».
У 1956 годзе выйшла пастанова ЦК КПСС пра разьвіцьцё жыльлёвага будаўніцтва ў СССР. Гэта значыць, што сёньня — дзень нараджэньня знакамітых «хрушчовак», якія істотна зьмянілі аблічча беларускіх гарадоў і самой краіны.
1527 — Максымільян ІІ, імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі
1802 — Ігнат Дамейка, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху Беларусі, славуты чылійскі навуковец, які паходзіў маёнтку Мядзьведка, Наваградзкага павету (цяпер Карэліцкі раён Гарадзенскай вобласьці).
1912 — Мілтан Фрыдман, амэрыканскі эканаміст, нобэлеўскі ляўрэат 1976 году
1914 — Люі Дэ Фюнэс, францускі кінаактор
Фільм "Пад жаночым кіраўніцтвам" зь Люі дэ Фюнэсам
1965 — Джаан Роўлінг, ангельская пісьменьніца
1989 — Вікторыя Азаранка, беларуская тэнісістка
Ролік Australian Open, прысьвечаны Вікторыі Азаранцы
1556 — Ігнацій Ляёла, заснавальнік Ордэну езуітаў
1784 — Дэні Дзідро, францускі мысьляр і пісьменьнік
1849 — Шандар Пэцёфі, вугорскі паэт
1886 — Фэрэнц Ліст, вугорскі кампазытар
1944 — Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры, францускі пісьменьнік
Юнак хоча жанчыну, жанчыну як такую; стары ж шукае жанчыну прыгожую. Калі нацыя валодае густам, значыць яна састарылася.
Дэні Дзідро

Гэты дзень у гісторыі:

У гэты дзень нарадзіліся:

У гэты дзень памерлі:
1556 — Ігнацій Ляёла, заснавальнік Ордэну езуітаў
1784 — Дэні Дзідро, францускі мысьляр і пісьменьнік
1849 — Шандар Пэцёфі, вугорскі паэт
1886 — Фэрэнц Ліст, вугорскі кампазытар
1944 — Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры, францускі пісьменьнік
Цытата на памяць: