На сьвяткаваньнях у Менску, адрозна ад Кіева, замежных лідэраў няма. На сьвяткаваньнях ва Украіне разам з прэзыдэнтам Януковічам былі кіраўнікі яшчэ трох краін — Расеі, Малдовы і Сэрбіі. З гэтай нагоды палітоляг Алесь Лагвінец адзначае:
«Мне падаецца, што штосьці, відаць, не пасавала Лукашэнку альбо ён захацеў паказаць сваю адметную пазыцыю. А можа, ён не захацеў кагосьці бачыць?
Трэба сказаць, што з Лукашэнкам дзеля прыемнасьці ніхто не сустракаецца. Пуцін ды іншыя расейскія кіраўнікі сустракаюцца зь ім толькі ў разе патрэбы. Тое ж самае тычыцца нават Януковіча. У дадзеным выпадку самотнасьць беларускага дыктатара робіцца вельмі відавочнай. Гэта таксама адлюстраваньне напаўізаляцыі Беларусі. І калі кіраўнік краіны ня ёсьць чалавекам, да якога стаяць у чарзе іншыя палітыкі, каб паціснуць яму руку, то грамадзянам гэтай краіны трэба задумацца».
«Падобна, што апошнім часам Аляксандар Лукашэнка адчувае пэўны дыскамфорт у кантактах з калегамі», — лічыць дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў:
«Геапалітычная значнасьць Беларусі не такая высокая. Дый рэпутацыя нашага прэзыдэнта нават у гэтым асяродзьдзі ня вельмі добрая. Апошнім часам у яго ўзьнікаюць напружаньні. Вось з гэтых прычынаў і прадстаўніцтва не такое высокае».
Маскоўскі патрыярх Кірыл быў у Катыні, ускладаў кветкі да памятнага знаку ў Таліне эстонцам — ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў. Таму вельмі важна, ці наведае кіраўнік расейскай праваслаўнай царквы Курапаты, — падкрэсьлівае міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі:
«Патрыярх Кірыл зь сям’і рэпрэсаваных. У яго дзед быў вязьнем Салаўкоў. У сувязі з гэтым для мяне дзіўнаю выглядае адсутнасьць Кірыла ў Курапатах. І гэта сьведчыць пра тое, што патрыярх, відаць, улічвае стаўленьне да гэтага месца самога Лукашэнкі.
Дарэчы, герархі каталіцкага касьцёлу, у тым ліку папскі нунцый, у Курапатах былі. А вось мітрапаліт Філарэт апошні раз быў у Курапатах разам з прэзыдэнтам. Але ж не беларускім, а амэрыканскім. Гэта было ў далёкім 1994 годзе, калі Клінтан наведваў Беларусь».
Усе заўважаюць, што па-сапраўднаму вялікая дата — 1000-годзьдзе хросту — сьвяткавалася зь меншым размахам, чым цяперашняя «някруглая» гадавіна. Алесь Лагвінец тлумачыць гэта скарачэньнем ролі царквы ў спажывецкіх грамадзтвах, у тым ліку і ў рэгіёне Усходняй Эўропы:
«Пасьля пэўнага адраджэньня на пачатку посткамунізму царква цяпер ня ёсьць такой бясспрэчнай інстытуцыяй. Болей за тое, грамадзтва робіцца ўсё больш разнастайным. І таму адназначны пасыл якой-небудзь паноўнай царквы не абавязкова ўспрымаецца грамадзтвам. Таму царква імкнецца хоць бы захаваць свае былыя пазыцыі. Адсюль і такое шырокае сьвяткаваньне.
Традыцыя праваслаўнай царквы, яе большай залежнасьці альбо большага супрацоўніцтва зь дзейнай уладай таксама абумоўлівае тое, што царкоўныя сьвяты выкарыстоўваюцца і ўладаю. Атрымліваецца такая счэпка. І таму можна казаць, што як адзін, так і другі бок зацікаўленыя ў такім сёньня сьвяткаваньні».