Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кірыл на бронецягніку прыехаў у Менск


Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, а таксама кіраўнікі сямі памесных праваслаўных цэркваў прыбылі на літарным цягніку ў Менск для ўдзелу ва ўрачыстасьцях з нагоды 1025-годзьдзя Хрышчэньня Кіеўскай Русі.

Разам з Кірылам у Менск прыбылі патрыярх Александрыйскі Фёдар, патрыярх Ерусалімскі Феафіл, патрыярх Грузінскі Ільля, патрыярх Сэрбскі Ірэнэй, арцыбіскуп Кіпрскі Хрызастом, мітрапаліт Варшаўскі Сава і мітрапаліт Амэрыканскі Ціхан, паведамляе БелТА.

На гэтым жа цягніку ў беларускую сталіцу дастаўлены і крыж сьвятога апостала Андрэя Першазванага.

Асноўныя імпрэзы з нагоды юбілею адбудуцца на менскім замчышчы: у тым ліку малебен і канцэрт.

У Менску з нагоды гэтых урачыстасьцяў чакаюць каля 50 тысяч паломнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG