Не апазнаныя да гэтага часу целы трох загіблых. Усяго ахвярамі катастрофы сталі 78 чалавек, пацярпелі каля 180.
Афіцыйна узяты пад варту машыніст цягніка 52-гадовы Франсіска Гарсон у суботу быў дастаўлены ў паліцэйскі ўчастак са шпіталю, куды яго зьмясьцілі раней з лёгкім раненьнем. У нядзелю Гарсон, які падазраецца ў забойстве па неасьцярожнасьці, як чакаецца, паўстане перад судзьдзёй. Пра гэта паведаміў міністар унутраных спраў Хорхе Фернандэс Дыяс.
Катастрофа адбылася пры пад'ездзе цягніка да горада Санцяга-дэ-Кампастэла. Вагоны сышлі з рэек на павароце. Як мяркуецца, цягнік ехаў з хуткасьцю ў два разы большай, чым гэта дазволена на дадзеным участку трасы.
Сярод пацярпелых апынуліся замежнікі, у тым ліку пяцёра амэрыканцы і адзін падданы Вялікай Брытаніі. Адзін грамадзянін ЗША загінуў.