У Віцебск прыехалі прадстаўнікі грамадзкіх структур, якія прапануюць ініцыяваць «Народны рэфэрэндум» — Юрась Губарэвіч, Андрэй Дзьмітрыеў. Напярэдадні віцебскія актывісты запісаліся на прыём да намесьніка старшыні аблвыканкаму Ўладзімера Цярэнцьева, які курыруе ідэалягічныя пытаньні. Але той адмовіўся прыняць усіх шасьцёх разам.
Паводле віцебскага актывіста Аляксея Гаўруцікава, у будынак аблвыканкаму ўсіх пусьцілі бесьперашкодна, але ўжо перад кабінэтам спадара Цярэнцьева пачаліся праблемы:
«Выскачыў нейкі чалавек з вайсковай выпраўкай, назваўся памочнікам намесьніка старшыні і заявіў, што на прыём пусьцяць толькі віцебскага каардынатара руху „За свабоду“ Хрыстафора Жаляпава, бо ён асабіста запісаны на прыём. Нашыя аргумэнты пра тое, што пытаньне размовы — пра перашкоды ў арганізацыі масавых мерапрыемстваў у Віцебску — вельмі важнае, гэтага чалавека не пераканалі. Давялося тлумачыць, што я, прыкладам, адзін з аўтараў калектыўнага ліста з просьбай зьмяніць рашэньне гарвыканкаму пра масавыя акцыі, бо яго немагчыма выканаць. Урэшце з шасьці чалавек да спадара Цярэнцьева пусьцілі толькі траіх: мяне, спадара Жаляпава і спадара Губарэвіча, які распавёў віцебскаму чыноўніку, як дазволы на масавыя мерапрыемствы даюць у Менску і што там з гэтым няма невырашальных праблемаў».
Як апавёў спадар Гаўруцікаў, у кабінэце абласнога «ідэоляга» прысутнічалі яго калегі з усіх трох раённых адміністрацыяў, адказныя за ідэалягічную працу. З усіх трох раённых адміністрацыяў віцебскія актывісты тры гады запар атрымліваюць адмовы на правядзеньне масавых акцыяў. Бо ў адпаведнасьці з рашэньнем віцебскага гарвыканкаму № 881 ад 10.07.2009 заяўнікі мусяць адразу прадстаўляць дамовы на абслугоўваньне акцыяў службамі ЖКГ, міліцыяй і мэдыкамі. Хоць паводле заканадаўства аб масавых мерапрыемствах парадак павінен быць іншы: ужо пасьля таго як мясцовыя ўлады даюць дазвол, арганізатары дамаўляюцца наконт абслугоўваньня акцыяў. А папярэдніх дамоўленасьцяў у Віцебску дасягнуць немагчыма: адказныя структуры адмаўляюцца ад супрацоўніцтва, пакуль акцыя не дазволена раённай адміністрацыяй.
Канкрэтнага выніку размова ў аблвыканкаме ня мела, кажа спадар Гаўруцікаў. Адзіны станоўчы момант — гэта тое, што актывістаў выслухалі. Намесьнік старшыні аблвыканкаму быў падрыхтаваны да гэтай размовы: упікнуў наведнікаў тым, што пра адмовы на акцыі яны распавядаюць журналістам, а праз тых інфармацыя трапляе ў інтэрнэт.
Абласны «ідэоляг» сказаў, што яшчэ вернецца да пытаньня пра масавыя акцыі ў Віцебску, бо ў аблвыканкам нядаўна быў накіраваны ліст з подпісамі гараджан, і гэтых подпісаў больш за 30, таму адрасат абавязаны сустрэцца з тымі, хто падпісаўся, непасрэдна.
«Я паказаў спадару Цярэнцьеву чарговую адмову — на пікет да ўгодкаў прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі, які мы хацелі правесьці 27 ліпеня. Прычына тая самая: адсутнасьць дамоваў з адказнымі за абслугоўваньне структурамі. Каб яны заключалі з намі такія дамовы, не аглядаючыся, ці дазволяць акцыю ўлады, мы б былі ня супраць. Але гэтага няма, і таму мы просім аблвыканкам адмяніць рашэньне гарвыканкаму. Намесьнік старшыні сказаў, што дасьць пісьмовы адказ, і калі ён нас не задаволіць — то, верагодна, будзе праведзена сустрэча з падпісантамі калектыўнага ліста».
Пакуль трое актывістаў былі на прыёме ў чыноўніка, астатнія мусілі чакаць за дзьвярыма.
Ініцыятары «Народнага рэфэрэндуму» таксама занесьлі рэчы ў прытулак для асобаў бяз пэўнага месца жыхарства, сустрэліся зь віцебскімі прадпрымальнікамі, актывістамі і журналістамі.