17 ліпеня адбылася папярэдняя сустрэча ў Вярхоўным судзе. Віктар Карняенка ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды падвёў яе вынікі:
«Мы не летуценьнікі, мы разумеем, чаго чакаць. Гэта было дзяжурнае мерапрыемства. Судзьдзя спытаў, ці ёсьць дадатковыя звароты, доказы ці іншыя матэрыялы. Узгаднілі дату пасяджэньня, і ўсё. Але ж сытуацыя ў краіне не памянялася, і мы разумеем, што ўсё пойдзе далей па звыклым сцэнары. Мы рыхтуемся. Зразумела, што падставы, якія знайшоў Мін’юст, несур’ёзныя, і мы гатовыя іх абвяргаць. Нам нават не прапаноўвалі знайсьці нейкі кампраміс, пагадненьне з адказчыкам. Гэта сьведчыць пра тое, што нічога нечаканага там не адбудзецца».
Карэспандэнт: «І тым ня менш вы абскарджваеце рашэньне Мін’юста. Чаму?»
Карняенка: «Трэба, каб як мага больш людзей ад улады спрычыніліся да гэтага рашэньня. Калі ставіш у такую сытуацыю выбару — ці парушаць закон пэрсанальна, пад сваю адказнасьць, ці не, — то звычайна чыноўнікі адчуваюць сябе няўтульна. Таму гэта правільная пазыцыя. Няхай суд таксама ўсьлед за Мін’юстам пацьвердзіць, што ён не стаіць на баку закону. А ў нас яшчэ застаецца інстанцыя — Камітэт па правах чалавека ААН. Зразумела, што ня вельмі эфэктыўная абарона, але мы таксама будзем яе выкарыстоўваць другі раз. Мінулым разам мы таксама падавалі такую скаргу, і яна ўжо зарэгістраваная».
Карэспандэнт: «Незалежна ад рашэньня Вярхоўнага суду, дый Мін’юста, кампанія „За справядлівыя выбары“ працягне сваю дзейнасьць? Вы будзеце назіраць за бліжэйшымі мясцовымі выбарамі?»
Карняенка: «Абавязкова кампанія будзе. Яна будзе праводзіцца і падчас мясцовых выбараў, і на наступных. Рэгістрацыя да гэтага мае мала дачыненьня. Хоць некаторыя тэхналягічныя пытаньні, як, напрыклад, вылучэньне кандыдатаў у камісіі ці вылучэньне назіральнікаў, было б значна прасьцей вырашаць. Але гэта ня ёсьць істотнай перашкодай, якая можа спыніць кампанію. Кампанія абавязкова будзе, як будзе і працяг па стварэньні аб’яднаньня. Будзе трэцяя, чацьвёртая, пятая спроба. Проста Мін’юсту шукаць новыя падставы ўсё складаней, і гэта выглядае ўсё больш недарэчна».
Карэспандэнт: «І ўсё ж, чаму тады патрэбная рэгістрацыя аб’яднаньня?»
Карняенка: «Мы маем такое права як грамадзяне, і чаму б яго нам не скарыстаць? І няхай улада дэманструе, што і Канстытуцыя, і ўсе законы, якія тут прымаліся і кулюарна, і праз рэфэрэндумы з шумам і гамам, не працуюць. Што ўсё гэта ёсьць бутафорыя, якая створана толькі для агульнага антуражу. А насамрэч на правы чалавека гэта не працуе».
Сёлета ў сакавіку ў Менску прайшла ўстаноўчая канфэрэнцыя новага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня «За справядлівыя выбары». У канфэрэнцыі ўдзельнічалі 102 прадстаўнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія раней бралі ўдзел у назіраньні за выбарамі 2010–2011 гадоў у рамках аднайменнай ініцыятывы. Дэлегаты канфэрэнцыі ўхвалілі статут арганізацыі, абралі кіроўныя органы. Сустаршынямі новай праваабарончай арганізацыі сталі Сяргей Калякін і Віктар Карняенка.
Аб’яднаньне «За справядлівыя выбары» спрабавала зарэгістравацца другі раз. Першая спроба была зроблена ў 2011 годзе пасьля прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году.
Скаргу на Мін’юст падалі ў Вярхоўны суд Сяргей Калякін, Віктар Карняенка і Валер Ўхналёў.

Будзе трэцяя, чацьвёртая, пятая спроба