Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэская паліцыя ўдакладніла лік ахвяраў тэрактаў – 76 чалавек


Хвіліна маўчаньня на саборным пляцы ў Осла, 25 ліпеня
Хвіліна маўчаньня на саборным пляцы ў Осла, 25 ліпеня
Суд у Осла сёньня вынес рашэньне аб папярэднім зьняволеньні Андэрса Брэйвіка, 32-гадовага нарвэжца, які прызнаўся ва ўчыненьні двух тэрарыстычных атак – выбуху бомбы ў сталіцы і расстрэле дзясяткаў маладых людзей у летнім лягеры. Суд на закрытым пасяджэньні вынес рашэньне пра зьняволеньне Брэйвіка на 8 тыдняў падчас сьледзтва. Вось што заявіў сёньня судзьдзя Кім Хегер:

«Нягледзячы на тое, што абвінавачаны прызнаўся ва ўчыненым, ён не прызнае сваёй віны. Паводле таго, што стала відавочна суду, абвінавачаны лічыць, што ён павінен быў выканаць такі акт, каб выратаваць Нарвэгію і Заходнюю Эўропу ад, сярод іншага, культурніцкага марксызму і захопу мусульманамі».

Брэйвік, які раней заяўляў, што дзейнічаў сам, паведаміў сёньня, што ў яго былі хаўрусьнікі.

Сёньня ў Нарвэгіі прайшлі жалобныя цырымоніі памяці ахвяраў. Нарвэская паліцыя сёньня ўдакладніла іх лік. У выніку выбуху бомбы ў Осла загінулі ня сем, але восем чалавек. А колькасьць загінулых у выніку расстрэлу на востраве Утоя паліцыя зьнізіла да 68. Усяго – 76 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG