Andrej Strizhak дзеліцца сцэнкай:
– У прыбіральні на чыгуначным вакзале касірка трымае трывалую абарону перад групай расейскіх турыстаў. «Цэнтравы» масквіч суне сінявокай і русавалосай абаронцы туалета купюру 100 RUR і галосіць:
– Хозяюшка, пропусти, ребяткам-то приспичило, не дотерпим!
А яна безапэляцыйным тонам заяўляе:
– Ідзіце міняйце!
***
– Глядзі ты, гаворыць як мы, але ж бачна, што беларус, – падзялілася ўражаньнямі з каляжанкай жыхарка вёскі Макарычы Краснагорскага раёну Бранскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі.
Мы выйшлі папоўніць правіянт у першай расейскай вёсцы нашага байдарачнага маршруту, які вёў па рацэ Бесядзь ад Клімавіцкага раёну Беларусі да Краснагорскага Расеі.
Мая літаратурная беларуская мова тут нікога не зьдзіўляе. На расейскім баку ня ведаюць, што гэта «мова апазыцыі». Тут проста гавораць па-беларуску – расейская глушэча.
Падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі я дзень ня мог адарвацца ад кампутара. На ўсіх выбарчых участках стаялі вэб-камэры. Я націскаў па чарзе на ўсе выбарчыя ўчасткі, што месьцяцца найбліжэй да беларускай мяжы: Пскоўшчына, Смаленшчына, Браншчына. І цэлы дзень слухаў, як зьмяняюцца ўсходнія беларускія гаворкі з поўначы на поўдзень.
– Дык і вы ж, відаць, беларусы, вы ж па-беларуску гаворыце, – з усьмешкай адказваю дабразычлівай кабеце, якая дапамагла зарыентавацца, што і дзе ў вялікай – на трыста двароў – вёсцы.
Мая суразмовіца ад проста адказу ўхілілася.
Далей высьвятляем, што нашы беларускамоўныя суразмоўцы апошняга заходняга рубяжа Расеі зь беларусамі сябе не атаясамліваюць, вельмі выразна дзеляць на «наша» і «беларускае», і мяжа для іх не пусты гук, а канкрэтыка.
***
– Шаноўны, калі вы не аплоціце заказ, я выклічу міліцыю, – сувора канстатуе ахоўнік адной зь менскіх кавярань.
Ахоўніка выклікала афіцыянтка, а маскоўскі добра падпіты госьць шчыра не разумее, чаго ад яго хочуць. Госьць працягвае ў рукі афіцыянткі расейскую купюру, якая разы ў тры перавышае кошт заказу:
– Мы же бра-а-атья! Ребята, вы чё?
– Побач абменьнік, памяняйце, у нас валюта не прымаецца.
Масквіч углядаецца ў купюру, і спрабуе зразумець чаму яна – валюта.
Гэты турыст з Расеі не адчувае сябе за мяжой. Пасьля з размоваў высьвятляецца, што адсутнасьць пашпартнага кантролю і менская расейская мова робяць у галаве турыста Беларусь не суседняй краінай, а... А вось далей ён акрэсьліць ня здолеў.
***
Зьбіраючыся ў вандроўку, мы не прыхапілі расейскіх грошай. У кагосьці было крыху даляраў, але збольшага ў кішэнях ляжалі беларускія рублі.
Асабіста я сабе ўяўляў карціну, падобную да памежжа з Украінай ці Літвой, дзе з ахвотай прымаюцца абедзьве суседнія валюты: якая розьніца чые грошы – абы тавар куплялі.
– Э, гэта вам трэба ў Красную Гару, у банк, – раілі нам сяляне.
– Дык, а, хіба, ніхто з вашых у Беларусь ня езьдзіць?
– Езьдзяць, але тут ніхто не памяняе.
***
У канцы 1990-х адна маскоўская фірма заключыла дамову зь менскай. Адправілі ў Беларусь прадстаўніка на перамовы. Спадар з Масквы выйшаў раніцай на менскім вакзале. Шлях ад плятформы да стаянкі таксовак – гэта рознафарматныя менчукі, якія выклікалі ў заспанага візіцёра жах і паніку.
Бабулька:
– Сынок, расію прадаеш?
Рэальны пацан у скуранцы:
– Слыш, расію прадаеш?
Напрыканцы – таксоўшчык, да якога падышоў масквіч, з тым жа пытаньнем:
– Расію прадаеш?
Толькі пазьней візіцёр сьцяміў, што ягоныя звыклыя рублі для беларусаў (у прастамоўі і дагэтуль) – расія, і што гэта валюта – замежныя грошы.
***
У Краснай Гары ў суботу банк быў зачынены. Тут, як і ў беларускім райцэнтры, беларуская мова ўжо добра затрасяначаная. Спагадлівыя тубыльцы сваёй арыгінальнай вэрсіяй беларушчыны скіравалі нас на рынак: «Там вашы гандлююць, яны дапамогуць».
Сучаснага эўрапейскага выгляду кабета зь вельмі інтэлігентнымі манерамі, трымае невялікі буцік на мясцовым рынку. Яна з Магілёва. З радасьцю дапамагла мне памяняць беларускія рублі на расейскія, павяла да свайго мужа, які гандляваў побач, і загадала, каб нам ён прадаў па беларускіх коштах.
Асабліва мяне расчуліў аргумэнт: «Тым больш на байдарках!».
***
Мы рухаліся з Краснай Гары ў бок беларускай мяжы. Справа ад нас ляжала вёска Новая Масква. Мне было цікава, якая там гаворка: больш беларуская, ці пад уплывам райцэнтру падрусіфікаваная?
А яшчэ я думаў пра правільную расейскую мову маёй магілёўскай выратавальніцы, і мой гонар за нас – беларусаў, якія могуць быць вельмі нават салідарнымі.
Кабета так і сказала:
– Мы – белорусы – должны помогать друг другу.