Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Царнаеву выставілі абвінавачаньне


Джахару Царнаеву, падазраванаму ў выбухах на Бостанскім маратоне, выстаўленае абвінавачаньне паводле 30 пунктаў.

17 пунктаў абвінавачаньня пагражаюць 19-гадоваму Царневу сьмерцю альбо пажыцьцёным зьняволеньнем.

Сярод іншага Царнаева вінавацяць у «выкарыстаньні зброі масавага зьнішчэньня, якое прывяло да сьмерці».

Тры чалавекі былі забітыя і больш за 260 параненыя ў выніку выбухаў каля фінішу Бостанскага маратону 15 красавіка 2013 году.

Тамэрлан Царнаеў, старэйшы брат Джахара і яшчэ адзін арганізатар тэракту, загінуў у перастрэлцы з паліцыяй, калі яго спрабавалі затрымаць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG