***
Мастак-імпрэсіяніст стаіць з мальбэртам пасярод мэханізатарскага двара калгасу «Шлях Ільліча» і малюе водбліскі сонца, якія адбіваюцца ў лужыне машыннага алею, што паціху выцякае з трактара «Беларусь» проста на стары, прарослы травою асфальт.
Сучаснае беларускае мастацтва, такое ж нябачна-інтымнае сьвету, як думка пра сэкс на Плошчы.
Siarhej Chareūski публікуе ў сваім дзёньніку здымак карціны Антона Каржанеўскага «Менск. Верхні горад», аловак, 1944 год.
На карціне від на неразбураны яшчэ менскі Верхні Горад, у разгары вясна — квітнеюць дрэвы, па мосьце цераз Сьвіслач ідуць нешматлікія мінакі. Да 3 ліпеня — дня краху фашысцкай акупацыі — застаецца ня больш за пару месяцаў.
Семен Глазштейн: Не магу адкінуць думку, што ў гэты час недзе ў Малым Трасцянцы яшчэ гінуць людзі... Прыгажосьць у атачэньні суцэльна трагічнага часу.
***
Менск 3 ліпеня 2013 году. ТВ і інтэрнэт поўняцца карцінкамі ў таталітарнай стылістыцы 1930–1940-х. Правадыр, парад, верныя войскі, артысты, спартоўцы і спэцыяльна падабраныя гледачы, якія пераконваюць сябе, што ня маюць выбару.
Пераконваюць сябе ў тым, што гэта проста работа, што гэта проста жыцьцё, што навошта ісьці на канфлікт з начальствам, калі трэба столькі яшчэ зарабіць: палепшыць жыльлёвыя ўмовы, набыць новы аўтамабіль, домік за горадам, зьезьдзіць у адпачынак на мора ўрэшце. Плянаў — не зьлічыць.
Alexander Kruglyakov: Кавалачак Паўночнай Карэі на ўсіх каналах Белоруссіі. Са сьвятам суайчыньнегі!
У адрозьненьне ад Паўночнай Карэі ці першатравеньскага параду ў акупаваным Менску, многія ўдзельнікі абсалютна адкрыта будуць распавядаць сваім знаёмым пра «маразам, у якім мы пабывалі», хто сьмяяцца, хто плявацца. І рыхтавацца да новых парадаў — у шырокім сэнсе.
А я не магу адкінуць думку, што дзесьці зусім побач, у дамах, дварах і на вулках па-за цэнтрам Менску адбываецца нармальнае жыцьцё. Хтосьці прызнаецца ў каханьні, перажывае неверагодныя пачуцьці ў схаваных ад чужога вока інтэр’ерах.
***
Мы ведаем францускія пачуцьцёвыя фільмы, але ня маем беларускіх.
Мы прыходзім да суайчыньнікаў з лірыкай, а нам кажуць: «Вы ж самі ведаеце, што пакуль будзе Ён, нічога ня зьменіцца».
Мы прывозім за мяжу нашу лірыку, а ў нас пытаюцца: «Ну як вы там змагаецеся з Гэтым?»
Як вясной 1944 можна было маляваць пэйзаж, калі вакол была масакра?
Як у 2013 можна разважаць пра хараство, калі вакол трэш і хорар?
Магчыма, сярод удзельнікаў параду 3 ліпеня быў мастак-імпрэсіяніст, які пасярод лужыны машыннага алею на прарослым травой асфальце заўважыў непаўторную імпрэсію.
І толькі яна застанецца, калі зьнікне і асфальт, і алей.