Беларускія вёскі няўхільна старэюць — не дапамагае тут нават праграма стварэньня так званых аграгарадкоў. Забытыя дзецьмі і ўладамі бабулі й дзядулі скардзяцца, што ім ніхто не памагае з рамонтам хат, лекаваньнем, іншымі надзённымі праблемамі.
У Вялікім Бары Хойніцкага раёну цяпер жыве блізу 900 чалавек. Палова зь іх — гэта людзі сталага веку й пэнсіянэры.
Спадарыня Соф’я, пэнсіянэрка са стажам, апавядае, што ў іхнім баку вуліцы Цэнтральнай багата пустых хатаў:
«Вось я засталася, суседка побач — ды, лічы, усё. А то ўжо ўсе хаты пустыя стаяць. Усе памерлі. Вось гэта Харошкі: бацька й матка памерлі — хата пустая. Васілёва хата пустая стаіць. У Сачанкі бацька й маці памерлі — хата пустая. Яны ня надта старыя былі. Было ім па 70 гадоў, Пятру дык 78 — васьмідзесяці яму яшчэ не было. А жонцы яго дзьве нагі адрэзалі: „сахарка“ была».
Былы саўгасны пастух 68-гадовы Ўладзімер Шлег, які мае чатырох дачок і столькі ж зяцёў, распавёў, што кінуў сваю кватэру ў шматкватэрным доме — і перабраўся ў невялічкую вясковую хату. Вельмі вялікія камунальныя плацяжы, дый рамантаваць кватэру трэба, а сродкаў такіх няма. На дзяцей таксама няма спадзеву — у іх свае праблемы. Цяпер просіць у сельскага савету, каб той дапамог з дрывамі на зіму:
«Пастухом быў. Прашу дроў дапамагчы прывезьці, а сельсавету гэта не падабаецца. (Усхліпвае.) Я плачу».
Апошнім часам мясцовыя ўлады загадваюць жыхарам цэнтральнай вуліцы фарбаваць франтоны хатаў. Дзеля чаго — апавяла 73-гадовая Кацярына Гапон, якая з хворай нагой без кіёчка ня зробіць і пяці крокаў:
«Каб вёска харошая. Яно добра, але ж сродкаў няма ў нас. І няма каму. Хто ў нас залезе пафарбаваць, проста невядома. Паказуха гэтая яшчэ ня зроблена».
У камунальным доме на вуліцы Цэнтральнай, 86, дзе жыве з малалетнім сынам спадарыня Валянціна, даўно цячэ дах:
«Як дождж пойдзе, усё на галаву льецца — міскі стаўлю. А сельсавет і ўчастковы: купляй фарбу й фарбуй. Хіба ж я туды залезу? Я ж туды не залезу».
Вяскоўцы расказваюць і пра іржавую ваду з вадавода, якую нельга піць — хіба толькі гарод паліваць.
У Вялікаборскім сельсавеце пра ўсё гэта ведаюць, але дапамагчы ня ў стане — бракуе сродкаў:
«Аграгарадок ці вёска — ад гэтага выдзяленьне грошай не залежыць. Людзям выдзеліць сродкі на фарбаваньне мы ня можам. У нас грошы на такія мэты не прадугледжаныя. „Камунальнік“ абяцаў фарбу выдзеліць на фарбаваньне дзяржаўнага жыльля, менавіта на франтоны. Майстра спрабуе атрымаць, але безвынікова. Калі парадкуем населены пункт, то агароджу ўсталёўваем, а франтоны — гэта ўжо людзі самі».
Сельскі савет спрабуе пісаць нават лісты дзецям, якія, пакінуўшы вёску, ня надта клапоцяцца пра сваіх нямоглых бацькоў:
«Пісьмы пішам. Але розныя дзеці ёсьць: хтосьці дапамагае, а хтосьці — не».