Жыхары вёскі Мардзьвін Петрыкаўскага раёну не задаволены выплатамі Дзяржстраху за пашкоджаныя дамы і гаспадарчыя пабудовы падчас сёлетняй веснавай паводкі.
Надзея Хальчэня: «У мяне падмурак хаты падмыла, падлога пайшла пад ухіл, да таго ж, яна гніе так, што я не зачыняю ад смуроду ні вокны, ні дзьверы. Страхаўшчыкі налічылі мне з сынам за пашкоджанае жытло 2 мільёны рублёў. І што мы за іх зробім? Падваліны заменім? Падлогу перасьцелем? Год таму я толькі за ліноліюм два мільёны заплаціла».
Некаторыя вяскоўцы атрымалі кампэнсацыі, якія ледзь перавышаюць 300 тысяч рублёў.
А Надзея Буракевіч, чыя хата стаіць насупраць таго месца, дзе веснавая паводка прарвала ахоўную дамбу, паведаміла, што яшчэ ніякай выплаты не атрымала.
У раённым прадстаўніцтве Дзяржстраху паведамілі, што кампэнсацыю Надзеі Буракевіч налічылі 21 чэрвеня. Малыя сумы выплат страхавыя агенты тлумачаць тым, што будынкі ў некаторых вяскоўцаў не былі застрахаваныя добраахвотна, а толькі абавязкова. У такім разе сума выплат зьмяншаецца напалову. Апрача таго, улічваецца толькі шкода, якую нанесла паводка непасрэдна хаце. Ні гаспадарчыя пабудовы, ні паваленыя платы ў разьлік ніхто не бярэ.
Вада з Прыпяці затапіла Мардзьвін 18 красавіна раніцай за лічаныя гадзіны. Вада хлынула найперш менавіта сядзібы Надзеі Буракевіч і Надзеі Хальчэні, якія стаяць найбліжэй да пяшчанай дамбы. Вада стаяла ў вёсцы яшчэ і ў сярэдзіне чэрвеня. Шмат у каго зь вяскоўцаў былі затопленыя гароды — людзі не маглі пасадзіць нават бульбу. Рамонту патрабуюць хаты, грубкі, калодзежы.