Зьбіраць «опэлі» плянуецца на сумнавядомым заводзе ў Абчаку пад Менскам, а прадаваць іх мяркуюць у краінах Мытнага зьвязу. Ідзецца пра вытворчасьць ад 4 да 7 тысяч аўтамабіляў у год. Навошта лідэр усясьветнага аўтапраму прыйшоў у Беларусь?
У адпаведнасьці з пагадненьнем «Юнісон» зробіць закуп, мантаж і наладку неабходнага абсталяваньня і будзе навучаць пэрсанал прынцыпам вытворчасьці і кантролю якасьці. Усё гэта будзе адбывацца пры ўдзеле спэцыялістаў кампаніі General Motors.
Пасьля шматлікіх няўдалых спробаў заснаваць у Беларусі аўтазборачную вытворчасьць зразумела, што беларускія ўлады хапаюцца за прапанову сусьветнага лідэра аўтамабільнага рынку. Кампаніі General Motors належаць маркі Chevrolet, Cadillac, Buiсk, Opel і іншыя.
Аднак, магчыма, прыход GM у Беларусь — тонкая гульня беларускага ўраду на рынкавым полі Мытнай прасторы. GM зрабілася некамфортна ў Расеі, на якую кампанія ўскладала вялікія спадзяваньні. Вось што кажа экспэрт Аляксандар Алесін:
«Кампанія на расейскім рынку апынулася наасобку. У свой час Расея прапаноўвала прадаць ёй падразьдзяленьне „Опэль“. Яны хацелі купіць ня толькі завод, але цэнтар распрацоўкі новых канструкцыяў „Опэля“.
Але GM адмовілася, бо збаялася, што расейцам зробяцца даступныя тэхналягічныя сакрэты, апошнія заходнія распрацоўкі. Гэты праект курыраваў сам Пуцін. Я думаю, што ў кіраўніцтве Расеі супраць GM затаілася пэўная крыўда. Зразумела, што цяпер ва ўмовах, калі адбываецца сьцісканьне асноўных рынкаў на захадзе, пранікнуць на рынак Расеі GM вельмі цяжка. Ясна, што і ва ўсіх вышэйшых інстанцыях ёй ужо спрыяць ня будуць».
У Расеі кампанія працуе з 1992 году і мае больш за паўтары сотні аўтадылераў Chevrolet. Прадае там таксама Opel і Cadillac. Яшчэ тры гады таму General Motors займала там другое месца па продажах аўтамабіляў. Ім жа належыць аўтазборачны завод у Санкт-Пецярбургу, які ў 2008 годзе адкрываў сам Дзьмітры Мядзьведзеў. GM уклала ў яго 300 мільёнаў даляраў.
Алесін сьцьвярджае, што рашэньне GM прыйсьці ў Беларусь выклікана жаданьнем замацавацца на тэрыторыі Адзінай мытнай прасторы.
Расея даўно спрабуе навязаць Беларусі свае правілы што да аўтамабільнага рынку. Прынамсі, расейскія чыноўнікі ніколі не віталі плянаў Беларусі заняць на ім хоць якія ўстойлівыя пазыцыі. Узімку 2012 году расейскі амбасадар Аляксандар Сурыкаў наўпрост выказаўся супраць беларуска-кітайскага праекту па зборцы ў Беларусі кітайскіх аўтамабіляў.
Посьпех беларускіх «опэляў» адбудзецца толькі, калі яны сапраўды ня будуць дарагія. У чым можна пачынаць сумнявацца ўжо цяпер. Так, сам віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка мусіў прызнаць паразу праекту зборкі ў Абчаку іранскіх «самандаў»: каштавалі яны надта дорага, а якасьць зусім не адпавядала кошту. Сямашка прызнаў, што за ўвесь час «іранскага аўтамабільнага праекту» прымусіць купляць «саманды» ўдалося толькі МУС і іншыя ведамствы.
«Любы недарагі аўтамабіль адразу ж робіцца канкурэнтам ВАЗ, якому спрыяе кіраўніцтва Расеі, — тлумачыць Аляксандар Алесін пэрспэктывы беларускіх „опэляў“ на Адзінай мытнай прасторы. — Нават калі эканамічна і тэхналягічна ўсё будзе разьлічана, то кіраўніцтва Расеі наўрад ці будзе рада такому праекту. Думаю, што кіраўніцтва Беларусі, у сваю чаргу, захоча скарыстацца сытуацыяй. Такі вытворца міжнароднага маштабу — гэта вялікі плюс, ня толькі ў эканоміку, але і ў імідж краіны і яе кіраўніцтва. Можна меркаваць пра ўзьнікненьне нейкіх новых лініяў супярэчнасьцяў паміж кіраўніцтвам Расеі і Беларусі. Магчымы нейкі торг. Чым скончыцца, цяжка прадказаць».
Прысутнасьць Пятра Пракаповіча, намесьніка прэм’ер-міністра, пры падпісаньні пагадненьня сьведчыць пра тое, што беларуская ўлада сапраўды ўскладае на гэты праект шматлікія надзеі. «Беларусь спэцыялізуецца на вытворчасьці машынабудаўнічай прадукцыі, але прыход на беларускі рынак кампаніі General Motors стане новай старонкай у аўтамабілебудаўніцтве нашай краіны», — заявіў Пётар Пракаповіч.
Яшчэ не пачалі выконваць гэтае пагадненьне, а дырэктар «Юнісона» Дзьмітры Ягораў ужо спадзяецца, што будуць выпускаць і шэраг аўтамабіляў маркі Chevrolet. «Юнісон» — пераемнік сумнавядомай кампаніі «Форд Юніён», якая і пачала была будаваць завод у Абчаку.
Аляксандр Алесін: «Першае „але“ для плянаў GM — надта ўжо няўдалае месца. Праклятае месца. Там ужо зьбіраліся зьбіраць процьму мадэляў — пачынаючы ад „Форда“ і сканчаючы „Самандам“. І ўсе гэтыя праекты скончыліся няўдачамі з прычыны кепскага эканамічнага абгрунтаваньня, недастатковага дасьледаваньня рынку».
Алесін мяркуе, што «простага лёсу» GM у Беларусі чакаць ня варта.

Беларускія раздарожжы замежных аўто