Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кнігі Семяновіча вяртаюцца на радзіму аўтара


Фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся ўнікальным кніжным помнікам XVII стагодзьдзя — кнігай Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» на нямецкай мове.

Кніга перадало ў дар сумеснае закрытае акцыянэрнае таварыства «БалАВМ».

Да мінулага года ў сховішчах Беларусі не было ні аднаго асобніка выданьняў Казіміра Семяновіча XVII стагоддзя. У 2012 годзе фонд НББ папоўніўся двума першымі выданьнямі трактата «Вялікае мастацтва артылерыі» на лацінскай і французскай мовах 1650 і 1651 гадоў. Вяртаньне ў Беларусь гэтых кніг было ажыццёўлена пры садзейнічаньні ААТ «БПБ-Ашчадбанк».

У гэтым годзе дзякуючы спонсарскай падтрымцы СЗАТ «БелАВМ» да калекцыі дадалося трэцяе выданьне кнігі на нямецкай мове. Манаграфія вядомага беларускага дасьледчыка надрукаваная ў Франкфурце-на-Майне ў 1676 годзе ў перакладзе Томаса Бэрэна з уступным словам капітана артылерыі Даніэля Эрліха.

Як распавяла БелаПАН загадчыца сэктара музэйнай дзейнасьці навукова-дасьледчага аддзела кнігазнаўства НББ Тацяна Захарава, апошняе выданьне — вельмі рэдкае, і важна, што зь яго зьяўленьнем фармуецца цэласная калекцыя спадчыны Семянавіча.

Ураджэнец беларускіх зямель Казімір Семяновіч лічыцца адным з заснавальнікаў сусьветнай ракетнай балістыкі і касманаўтыкі. На працягу стагодзьдзяў ягоны трактат «Вялікае мастацтва артылерыі» зьяўляўся не толькі адной з найважнейшых у Эўропе навуковых прац, але і адным з найбольш запатрабаваных падручнікаў па артылерыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG