Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кватэрнае пытаньне сапсавала ўладу


Ад 1 чэрвеня ў Беларусі пачынаюць дзейнічаць новыя заканадаўчыя нормы, якія тычацца будоўлі жыльля. Галоўная зь іх палягае ў тым, што дзяржава практычна ўхіляецца ад дэкляраванай некалі дапамогі ў вырашэньні жыльлёвай праблемы беларусаў.

30 траўня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, якім уносіцца шэраг зьменаў у парадак будоўлі жыльля. У прыватнасьці, уводзіцца прынцып аднаразовасьці дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе ільготнага крэдыту ці субсыдыі для грамадзянаў, якія прэтэндуюць на паляпшэньне жыльлёвых умоваў. Выключэньне — шматдзетныя сем’і, для якіх падставай для фінансавай дапамогі будзе нараджэньне чарговага дзіцяці.

Пры гэтым удакладняецца, што льготныя крэдыты і аднаразовыя субсыдыі будуць выдавацца пад будоўлю ці рэканструкцыю жылых памяшканьняў толькі ў «эканамічных жылых дамах» тыповых спажывецкіх якасьцяў зь пераліку Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Такім чынам, неўзабаве матэрыяльны стан чалавека можна будзе вылічыць па своеасаблівых рэзэрвацыях, у якія будуць засяляць матэрыяльна незабясьпечаныя слаі насельніцтва.

Рыэлтар Тацьцяна Сьнітко кажа, што прадчуваньне кардынальных зьменаў на рынку пачалося, як толькі ўлады ўзяліся за татальны перагляд жыльлёвай палітыкі. Пераарыентацыя на арэнднае будаўніцтва і пагрозы разабрацца зь несумленнымі ўласьнікамі прывялі да лягічнай разьвязкі:

«Кошты вырасьлі і працягваюць імкліва расьці надалей. Народ хапае
людзі проста рвуць кіпцюрамі любыя кватэры, якія цяпер зьяўляюцца
ў літаральным сэнсе ўсё, што яшчэ ёсьць, нават самы неліквід. Скажу больш: людзі проста рвуць кіпцюрамі любыя кватэры, якія цяпер зьяўляюцца, нават калі тыя неапраўдана дарагія; лезуць у якія можна даўгі — і гэта нават не крэдыты, а збольшага пазыкі ў сваякоў, знаёмых. Бо мэтавыя крэдыты сёньня самі ведаеце якія — абсалютна непад’ёмныя...»

Пачынаюць рэалізоўвацца абяцаньні прыструніць тых, хто скарыстаўся з магчымасьці льготнай будоўлі. Так, жыльлё, збудаванае за льготныя крэдыты, забараняецца здаваць паводле дамовы найму. Выключэньне могуць зрабіць мясцовыя органы ўлады, аднак пералік падставаў не пазначаны. Затое прапісваецца, што структуры МУС абавязаныя забясьпечыць кантроль за выкананьнем парадку арэнды. Спадарыня Сьнітко лічыць, што такім чынам улады ня толькі «кампэнсуюць» уласную неабачлівасьць, калі крэдыт мог узяць кожны ахвотны, але і расчышчаюць дарогу для арэнднага жыльля, зь якога будзе здымаць пенку сама дзяржава:

«Мяне насьцярожвае тое, што пры гэтым ідзе абмежаваньне на прыватніка, на чалавека, які здае кватэру. Бо відавочна: перад грамадзянамі на здачу ў арэнду ўласных кватэраў выбудоўваюцца рэальныя перашкоды. Па сутнасьці, дзяржава гэтую ініцыятыву — праз будоўлю арэндных дамоў — забірае ва ўласныя рукі. І я лічу, што гэта нядобра, бо гэта абмяжоўвае ня толькі дзейнасьць чалавека, але і права распараджацца ўласнай маёмасьцю».

Апроч таго, з аднаго да пяці гадоў павялічваецца тэрмін забароны на продаж жылых памяшканьняў, збудаваных з прыцягненьнем ільготных крэдытаў — нават нягледзячы на тое, што запазычанасьць перад банкам пагашаная датэрмінова. Як заўважае архітэктар Ігар Байцоў, з такім падыходам да вечнай праблемы ўласнага кута кватэрнае пытаньне толькі сапсуе адносіны дзяржавы з народам:

«Для мяне сумна ўжо тое, што ад самай Кастрычніцкай рэвалюцыі абсалютную бальшыню людзей трымаюць без нармальнага жыльля. То бок вось гэтая жыльлёвая праблема, якая не вырашаецца дзесяцігодзьдзямі, трымае на кручку народ ад моманту таго перавароту. Але калі людзі ад гэтага пакутуюць, то ўладам такое становішча выгаднае. Таму што ў такім разе людзі залежныя як ад самой улады, так і ад сваіх непасрэдных наймальнікаў. У такім разе можна паднявольнымі маніпуляваць — ці ўзамен на абяцаньне жыльля, ці на пагрозу яго страціць. Вядома, можна аналізаваць нейкія эканамічныя паказьнікі, параўноўваць зь іншымі краінамі, але ўрэшце ўсё роўна будзе дэмагогія. І вось чарговым разам усе пераканаліся: разьлічваць на дзяржаву ў надзвычай важным жыльлёвым пытаньні не выпадае».

Відавочны намер: разгрузіць Менск ды іншыя буйныя гарады за кошт недаступнасьці жыльля для бальшыні прэтэндэнтаў. Бо калі крэдыт узяць немагчыма, то сабраць з заробку неабходную суму, зыходзячы нават з 1500 даляраў за квадратны мэтар, наўрад ці рэальна. Зь іншага боку, ільготы для грамадзянаў, якія жывуць і працуюць у паселішчах з колькасьцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек, пашырацца і на вызначаныя ўрадам гарады-спадарожнікі. Гэта, маўляў, створыць перадумовы для міграцыі з буйных цэнтраў у Дзяржынск, Смалявічы ды іншыя сатэліты.

А вось для многіх вяскоўцаў стала нечаканасьцю тое, што выключаецца магчымасьць аднаразовых субсыдыяў на пагашэньне запазычанасьці па ільготных крэдытах маладым сем’ям, якія стала пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасьці. Такая палітыка, як кажуць забудоўнікі шматкватэрнага дома ў адным з пасёлкаў на Гарадзеншчыне, ніяк не адпавядае дэкляраванаму клопату пра адраджэньне вёскі:

«Калі наш каапэратыў яшчэ толькі ствараўся (а гэта быў канец 2010 году), нам
нам абяцалі магчымасьць збудавацца пад крэдыт у 1%, але пакуль нешта там круцілі, у тэрмінах усё пасоўвалі і пасоўвалі, то ўмовы зьмяніліся — цяпер кажуць пра 16%
абяцалі магчымасьць збудавацца пад крэдыт у 1%. Маўляў, сельскай мясцовасьці — зялёнае сьвятло. Але пакуль нешта там круцілі, у тэрмінах усё пасоўвалі і пасоўвалі, то ўмовы зьмяніліся — цяпер кажуць пра 16%, але папярэдне трэба яшчэ ўнесьці 10% ад кошту кватэры, бо ня будзе і таго крэдыту. Цяпер, мы так разумеем, ужо і аднаразовай субсыдыі чакаць не выпадае. Але ж мы ня ўчорашнім днём пачалі будавацца. Чаму ўсё вырашаецца задняй датай? Гэта ж ня мы вінаватыя, што нам сказалі пра адзін тэрмін, потым кармілі казкамі пра 2012 год, а цяпер вось невядома, чым усё скончыцца».

Разам з тым ідэалягічна правільных грамадзянаў дзяржава падтрымае. Так, паўналетнім ляўрэатам спэцыяльных фондаў прэзыдэнта па падтрымцы таленавітай моладзі вяртаецца раней скасаванае права на пазачарговае атрыманьне льготных крэдытаў на будоўлю ці набыцьцё жылых памяшканьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG