Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісія ЗША: Беларусь абмяжоўвае рэлігійную свабоду


Царква "Новае жыцьцё" ў Менску
Царква "Новае жыцьцё" ў Менску

Камісія ЗША па міжнародных рэлігійных свабодах (United States Commission on International Religious Freedom, USCIRF) прадставіла традыцыйную гадавую справаздачу адносна стану свабоды веравызнаньня ў сьвеце.

У сёлетняй справаздачы да краінаў з «сыстэматычнымі, працяглымі і недапушчальнымі» парушэньнямі свабоды веравызнаньня — гэтак званых «краінаў асаблівай заклапочанасьці» — залічаны Бірма, Кітай, Эрытрэя, Іран, Паўночная Карэя, Савудаўская Арабія, Судан, Узьбекістан, Эгіпэт, Ірак, Нігерыя, Пакістан, Таджыкістан, Туркменістан, Віетнам.

Да краінаў, у якіх права на рэлігійную свабоду таксама парушаецца, але ня так жорстка, як у вышэй названых, залічаны Аўганістан, Азербайджан, Куба, Індыя, Інданэзія, Казахстан, Лаос, Расея.

Беларусь патрапіла ў трэцюю групу краінаў, у якіх камісія таксама праводзіла свой маніторынг з увагі на праблемы вернікаў з рэлігійнай свабодай у мінулым.

Выснова камісіі: «Улады Беларусі парушаюць свае міжнародныя абавязаньні адносна правоў чалавека на свабоду думкі, сумленьня, рэлігіі і перакананьняў. У мінулым годзе ўлады перасьледавалі і штрафавалі рэлігійныя суполкі і асобы, якія былі прызнаны парушальнікамі рэпрэсіўных законаў, ды праводзілі ператрусы^; у адносінах да фізычных асобаў выкарыстоўваліся затрыманьні на кароткі пэрыяд, але не ўжывалася турэмнае зьняволеньне».

Камісія па міжнародных рэлігійных свабодах зьяўляецца незалежным дзьвюхпартыйным органам фэдэральнага ўраду ЗША. Сябры камісіі прызначаюцца прэзыдэнтам і кіраўніцтвам абедзьвюх палітычных партый у Сэнаце і Палаце прадстаўнікоў ЗША. Асноўны абавязак камісіі — разгляд фактаў і абставінаў парушэньняў рэлігійнай свабоды на міжнародным узроўні і выпрацоўка палітычных рэкамэндацый прэзыдэнту, дзяржаўнаму сакратару і Кангрэсу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG