Арганізатар круглага стала — міжнароднае грамадзкае аб'яднаньне “Добрая воля”. Адзін з удзельнікаў, сябра БХД Аляксей Шэін, сказаў:
“Мэта круглага стала — узьняць пытаньне рэлігійнай талерантнасьці, наколькі яна магчымая ў сёньняшніх умовах, бо ёсьць праявы неталерантнасьці і з боку ўладных структураў, ёсьць пытаньні неталерантнасьці на месцах паміж прадстаўнікамі саміх рэлігійных канфэсій. Мы таксама хочам падвесьці вынікі 2009 году, як прымяняўся закон аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях. І таксама плянуем, што гэтая сустрэча магла б быць такой пляцоўкай, дзе прадстаўнікі розных хрысьціянскіх канфэсій маглі б сустрэцца, абмяняцца меркаваньнямі і насамрэч мець рэальны дыялёг”.
Актывісты хрысьціянскага руху актыўна выступалі за адмену дыскрымінацыйнага, на іх погляд, закону аб свабодзе сумленьня. З гэтай мэтай было сабрана больш за 50 тысяч подпісаў.
“Зараз што робіцца прадстаўнікамі і розных цэркваў, і палітычных структураў, у прыватнасьці БХД, — гэта спроба ўнесьці гэтае пытаньне ў парадак перамоваў Эўразьвязу і беларускіх уладаў. І тое, што ў гэтым месяцы пытаньне з законам аб свабодзе сумленьня, яго прымяненьня, уціску свабоды сумленьня, справа царквы “Новае жыцьцё” былі ўнесеныя ў рэзалюцыю па Беларусі спачатку Эўрапейскай народнай партыі, а потым і ўсяго Эўрапарлямэнту, дае падставу да асьцярожнага аптымізму. І калі пытаньне ўключаецца ўжо самім эўрапейскім бокам у такі перамоўны працэс, то гэта можа азначаць, што дзе-нідзе сытуацыя можа памяняцца да лепшага. Калі беларускаму ўраду патрэбны дадатковыя фінансавыя ўліваньні, то ў нейкіх такіх рэчах ён можа пайсьці на саступкі”.
На канфэрэнцыі выступіць юрыст і праваабаронца Дзіна Шаўцова. Яна лічыць, што параўнальна зь мінулым годам сёлета ў Беларусі нічога не памянялася ні ў заканадаўстве, ні ў правапрымяняльнай практыцы ў галіне рэлігійнай свабоды.
“Стала ўстойлівай практыка прымяненьня мераў адміністрацыйнай адказнасьці за дзейнасьць рэлігійных арганізацый безь дзяржаўнай рэгістрацыі. Мне вядома пра тры такія выпадкі. І ўжо суды ніяк не рэагуюць ні на Канстытуцыю, ні на міжнародныя абавязаньні. Права на свабоду веравызнаньня ў Беларусі працягвае быць абмежаваным. Праблемай застаецца і сытуацыя з замежным сьвятарамі. У гэтым годзе былі выпадкі дэпартацыі ўкраінскага сьвятара і датчан. І СМІ, як і раней, адзначаюцца нэгатыўным, часам зьневажальным выказваньнем стаўленьня да тых рэлігійных арганізацый, якія з пункту гледжаньня сёньняшняй дзяржаўнай ідэалёгіі адносяцца да “нетрадыцыйных”. Праблема, якая застаецца, — гэта юрыдычныя адрасы, будаўніцтва культавых будынкаў, атрыманьне дазволу на арэнду памяшканьняў”.